Навука і тэхналогіі88

Як у Афрыцы пацукоў трэніруюць на пошук мінаў, якія застаюцца пасля войнаў

На пошукі мінаў, якімі нашпігаваная афрыканская зямля, грызуноў-сапёраў з 1998 года трэніруе некамерцыйная арганізацыя APOPO. Прычым за 20 гадоў працы арганізацыі ніводзін пацук не пацярпеў: іх вага занадта малая, і выяўленыя міны не выбухаюць. Пацукі працуюць у Мазамбіку, Лаосе, Анголе, В'етнаме, Тайландзе.

Фота тут і ніжэй: HeroRAT

Ужо шмат гадоў на мінных палях нароўні з людзьмі працуюць сабакі, але не менш карыснымі з'яўляюцца і пацукі. Яны ядуць менш за сабак, а шукаюць выбухоўку нічым не горш. 

Па словах арганізатараў праекту, пры пошуку мінаў натрэніраваныя грызуны памыляюцца толькі ў 4% выпадкаў. Да таго ж, іх вага і памеры нашмат менш, чым у сабак, якіх традыцыйна ўжываюць для гэтых мэтаў, і пацукам лягчэй перасекчы міннае поле і не падарвацца.

З 2000 года тэхналогію пачалі ўжываць у спустошаных грамадзянскімі войнамі краінах Афрыкі, а крыху пазней пацукоў таксама далучылі да пошуку наркотыкаў у ЗША.

Для гэтае тэхналогіі выкарыстоўваюцца амерыканскія хамячковыя пацукі — вялікія для свайго роду жывёлы, якія маюць зашчочныя мяхі, як у хамякоў. 

Колькасць мінаў настолькі вялікая, што спадзявацца толькі на сапёраў-людзей — значыць, чакаць яшчэ многія гады, перш чым немалыя ўчасткі зямлі зноў можна будзе аддаць пад сельскую гаспадарку ці іншае выкарыстанне. Для ачысткі такога ўчастка сапёрам з металашукальнікам патрабуецца да трох дзён. Каманда з аднаго пацука і двух трэнераў марнуе не больш за паўгадзіны.

Трэнеры расцягваюць над участкам трос, да якога чапляюць ланцужок з пацуком. Ён бяжыць наперад і абнюхвае паласу шырынёй у паўметра. Калі нічога падазронага не выяўлена, то пасля таго, як жывёла дабегла да канца ўчастка, яе адпраўляюць назад і пачынаюць праверку наступнай паласы. Калі пацук паводзіць сябе нестандартна (хвалюецца, круціцца на месцы, капае зямлю) — гэта сігнал, што міна тут.

Каб заахвоціць жывёлаў выкарыстоўваць такую нялёгкую працу, падчас трэніровак пасля кожнае знойдзенае міны іх падкормліваюць звычайна бананамі (глядзіце відэа). 

Падчас сапраўднай працы пацукоў не ўзнагароджваюць, бо дакладнае знаходжанне міны невядома, і варта толькі жывёле адзін раз памыліцца і атрымаць за гэта ўзнагароду, як яна пачынае жульнічаць, падаючы ілжывыя сігналы.

Такім чынам, пацукі маюць шэраг перавагаў, якія робяць іх найбольш выгаднай працоўнай сілай пры пошуках мінаў:

  • малая вага, дзякуючы якой пацукі не могуць падарвацца на міне;
  • хуткасць працы вышэй, чым у сапёраў з металашукальнікам;
  • яны не прывязваюцца да аднаго гаспадара, як сабакі.

Працягласць жыцця гэтых пацукоў складае 7-8 гадоў, што больш за звычайных гарадскіх пацукоў. На базе «АРОРО» касматыя работнікі жывуць камфортна. У іх асобныя клеткі. У кожнай клетцы ёсць паілка і спальня. У двары агароджаныя пляцоўкі для гульняў, дзе можна скакаць і ганяцца адно за адным пасля працы.

А вось так выглядае стандартны «ўраджай», які штодзень збіраюць пацукі-сапёры.

Спробы выкарыстаць у тых жа мэтах розных жывёл і нават насякомых перыядычна прадпрымаюцца ў лабараторыях розных краін. Навукоўцы з універсітэта штата Мантана, напрыклад, даследуюць пошукавыя здольнасці звычайных пчол.

Праблема размініравання зусім не састарэла, бо, па падліках спецыялістаў, на ўсім зямным шары сёння закапана каля 80 мільёнаў мін!

Каментары8

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць