Грамадства2727

Праз скаргі абураных беларусаў «Белкніга» адмяніла сустрэчу з чарнасоценным расійскім пісьменнікам

Гісторыяй поспеху грамадзянскай супольнасці падзяліўся ў сваім фэйсбуку беларускі культуролаг Вадзім Мажэйка. 

Напачатку мая ён звярнуў увагу на рэкламныя білборды ў Мінску, якія анансавалі сустрэчу з расійскім пісьменнікам Уладзімірам Еранасянам — гэты чалавек вядомы перадусім як радыкальны праціўнік незалежнасці Украіны.

Уладзімір Еранасян у кліпе «Каларады»

Еранасян — армянін па нацыянальнасці. Некалькі гадоў таму гэты ўраджэнец расійскага Батайска ажаніўся з беларускай, таму пераехаў у Мінск. Яго даволі часта запрашаюць на ток-шоу на дзяржаўныя тэлеканалы. Еранасян пляжыць Еўрасаюз і хваліць Расію.

Фота Вадзіма Мажэйкі

«Лейтматыў: амеры распалілі варажнечу паміж братэрскім народам… З украінцаў робяць вайсковы авангард для вайны з братэрскай краінай. … мілітарызаванай кучцы ўкраінскага народа, што стаў пад харугвы марыянетак… Тэрыторыя «незалежнай» — толькі плацдарм для разбурэння ганарлівых славян… Прысвячаецца ўсім дабраахвотнікам, якіх называюць «каларадамі», усім апалчэнцам, празваным «ватнікамі», «кацапам і маскалям», — прыводзіў Мажэйка цытаты з кніг Еранасяна, абураючыся тым, што для сустрэчы з чарнасоценскім гастралёрам дзяржаўная «Белкніга» прадастаўляе памяшканне.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Мажэйка прапанаваў пісаць лісты да дырэктара «Белкнігі» з патрабаваннем скасаваць мерапрыемства.

Адказ прыйшоў даволі хутка — мерапрыемства адмянілі. 

Паказальна, што ў каментарыях на старонцы Вадзіма Мажэйкі на бок пісьменніка стаў тутэйшы тэлеперсанаж Пётр Пятроўскі, які даводзіў, што забарона на выступ парушае свабоду слова, на што Мажэйка адказаў яму, што самае трапнае месца для такіх сходаў — «Дом Масквы», а не афіцыйная кнігарня дзяржавы, якая ў канфлікце суседзяў стаіць на нейтральных пазіцыях.

У каментары «Нашай Ніве» культуролаг заўважыў, што ў дадзенай сітуацыі галоўную ролю адыграў, найхутчэй, сам факт звароту.

«Я думаю, што ў «Белкнізе» спачатку проста не прагуглілі, каго яны запрашаюць, таму звароты ў нейкай ступені расплюшчылі ім вочы. Магу падумаць, што нашым уладам не патрэбныя сёння выступы адыёзных асоб. А колькі зваротаў было? Мо дзясятак, мо некалькі дзясяткаў», — сказаў Павал Мажэйка. 

Нагадаем, што сустрэча з яшчэ адным імперскім пісьменнікам і прапагандыстам Мікалаем Старыкавым у Мінску пачалася з патасоўкі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ24

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці18

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць