Свет1616

Аўстрыя стане першай краінай ЕС з ультраправым прэзідэнтам? 

Унікальная сітуацыя на прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі. Па стане на 18.00 па мінскім часе і кандыдат ад ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды Норберт Хофер (на фота злева, фота APA), і кандыдат ад левай Партыі зялёных набіралі па 50% галасоў, перадае аўстрыйскае агенцтва APA.

Пасля падліку 60% бюлетэняў Хофер набіраў 50,2% галасоў. Аднак пасля падліку 80% наперад вырваўся ўжо былы лідар Партыі зялёных Ван дэр Белен з 50,1%.

Гэта значыць, вынік вырашаць лічаныя галасы.

Пад канец падліку наперад вырваўся Хофер. У яго, без уліку галасоў, адпраўленых поштай, 51,8%. Аднак паштоваму галасаванню аддаюць перавагу больш адукаваныя выбарцы, а яны аддаюць перавагу Ван дэр Белену. Поштай у краіне галасавала прыкладна шостая частка тых, хто аддаў галасы. Як чакаецца, галасы раздзеляцца амаль роўна 50 на 50.

Яўка на выбарах склала рэкордныя для краіны 72,27%.

Упершыню ад 1945 года склалася такая сітуацыя, што ў другі тур не выйшаў кандыдат ні ад адной традыцыйнай, мэйнстрымавай партыі: ані кансерватар з Аўстрыйскай народнай партыі, ані сацыял-дэмакрат з Сацыялістычнай.

Цяпер усе палітычныя сілы згуртаваліся супраць Хофера. Аднак крайне правыя вельмі папулярныя, дый сам Хофер харызматычны. У першым туры ён здабыў 36% галасоў, а ягоны апанент — 23%.

Аўстрыйская партыя свабоды была ў свой час заснаваная ветэранам СС. Цяпер ёй сімпатызуе Расія, бо АПС выступае супраць еўраінтэграцыі. Крэмль спадзяецца, што падзеленая Еўропа будзе слабейшай. Ультраправыя, у сваю чаргу, вызнаюць за Расіяй гістарычнае права кантраляваць краіны Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусь і Украіну. Аднак для аўстрыйскіх выбарцаў важнае не гэта. Яны падтрымліваюць АПС за яе антыімігранцкую пазіцыю, а таксама за крытыку цяперашняй палітычнай эліты.

Калі Хофер пераможа, ён стане першым прэзідэнтам еўрапейскай краіны ад ультраправай партыі. Прэзідэнт у Аўстрыі мае цырыманіяльныя функцыі, але ў перамозе Хофера будзе і сімвалічнае значэнне.

Аўстрыя — гэта 9-мільённая краіна ў Альпах, між Нямеччынай і Італіяй. Яна — частка багатага ядра ЕС. ВУП на душу насельніцтва ў Аўстрыі ў 3 разы большы, чым у Беларусі.

Аўстрыя гістарычна каталіцкая краіна. У свой час яна была цэнтрам Аўстрыйскай, а пасля Аўстра-Венгерскай імперыі. З яе паходзіў Гітлер, што спрыяла аншлюсу яе Рэйхам (1938). Пасля Другой сусветнай Аўстрыя была нейтральнай дзяржавай, што зрабіла Вену шпіёнскім гняздом для ўсіх разведак свету, у тым ліку савецкага КГБ. У постсавецкія часы Аўстрыя стала магнітам для постсавецкага капіталу. Таму яна мае асаблівыя бізнэс-повязі з Расіяй, і Беларуссю таксама, ды лічыцца адной з самых прарасійскіх краін ЕС. 

Акрамя Аўстрыйскай партыі свабоды, Масква актыўна спансаруе і прапагандуе Нацыянальны фронт у Францыі, Альтэрнатыву для Германіі, венгерскі Йобік, балгарскую «Атаку» ды іншыя большыя і меншыя ультраправыя і ультралевыя сілы, якіх аб'ядноўвае непрыманне еўраінтэграцыі.

Хофер выступаў «супраць штучных межаў паміж Еўропай і гістарычна і культурна звязанай з ёй Расеяй» і выказваў упэўненасць у неабходнасці адмены санкцый супраць Масквы.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць