Культура11

«Нэйра Дзюбель» завёў «Рэактар»

Сярод публікі — процьма вядомых твараў: VJ і сьпявачка Каця Пытлева, зорка зачыненага некалі 101.2FM Вольга Бабак, культавы андэграўндавы журналіст Ільля (чыё прозьвішча мала хто ведае, але ў твар пазнае бадай кожны музыка, мастак і актывіст у гэтым горадзе) — усе тут. Здымкі вядуць ажно некалькі тэлеканалаў.

nd4-ars080424 (7K)

nd3-ars080424 (9K)

23 красавіка гурт «Neuro Dubel» выступіў з сольным канцэртам у клюбе «Рэактар».

Сярод публікі — процьма вядомых твараў: VJ і сьпявачка Каця Пытлева, зорка зачыненага некалі 101.2FM Вольга Бабак, культавы андэграўндавы журналіст Ільля Кузьняцоў (чыё прозьвішча мала хто ведае, але ў твар пазнае бадай кожны музыка, мастак і актывіст у гэтым горадзе) — усе тут. Здымкі вядуць ажно некалькі тэлеканалаў.

«Дзіўна, што панк‑канцэрт пачынаецца а сёмай гадзіне», — абменьваюцца ўражаньнямі замежныя наведвальнікі ў фае.

На сцэне зьяўляецца Нэйра Дзюбель — адзін з галасоў юнацтва. Тады, у 90‑я, гурт меў вельмі менскую энэргетыку — менавіта такую, а не беларускую ці якую яшчэ — гэта быў голас ускраінаў, голас спальных раёнаў, дзе мы жылі…

Апошнія запісы гурту не стваралі такога ўражаньня. Але Кулінковіч зь першых песьняў вяртае яго слухачам.

Значная частка публікі ўжо ведае новы альбом на памяць, многія падпяваць Кулінковічу зь першай жа песьні. Нечаканае зьяўленьне на сцэне культавага дзюбелеўскага бэк-вакаліста Юр’я Наумава («Ён затрымаўся на рабоце» — тлумачыць Кулінковіч) выклікае ў залі шквал эмоцый.

Тым часам на вялікім экране дэманструюца бяз гуку кліпы гурту. У адным зь іх паказваецца, як Ельцын і той-чыё-імя-нельга-называць падпісваюць саюзную дамову. Лідэр-вакаліст просіць відэатэхнікаў выключыць гэты запіс:

«Калі ласка, хай усё, што тычыцца палітыкі й боек застанецца там, за межамі гэтага памяшканьня».

З гэтага моманту ў залі пачынаюцца рэдкія воклічы «Жыве Беларусь!» Па завяршэньні канцэрту яны ператворацца ў няспыннае скандаваньне.

На рэдкасьць добры гук і выкананьне ў спалучэньні з манерай сьпяваньня Кулінковіча, які то падае на калені, то скіроўвае мікрафон у залю ці паціскае рукі слухачам з блізкіх шэрагаў, ствараюць у залі драйвавую атмасфэру.

На песьні «Гузік» Кулінковічу падпявае госьць канцэрту, вакаліст «Палацу» Алег Хаменка.

Neuro Dubel адыграў усе колішнія хіты, і — інакш, але ўсё на той жа хвалі — кампазыцыі з апошніх альбомаў…

Завяршэньне канцэрта — гэта поўны адрыў, у публікі пачынаецца поґа‑дэнс, некаторыя слухачы плаваюць па руках па‑над галовамі публікі…

nd-ars080424 (29K)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства11

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі7

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць