Грамадства1111

«Чаму падлога чорная?» — кіраўнік тэатра ўспамінае, як на сцэну выйшаў АМАПавец

Кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін адрэагаваў на выказванне начальніка мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы пра падначаленых. Некаторых байцоў палкоўнік назваў «заўзятымі тэатраламі, гісторыкамі, знаўцамі выяўленчага мастацтва…»

«Свабодны тэатр» працаваў у Беларусі нелегальна, месціўся проста ў жылым катэджы. Нягледзячы на такі статус, Мікалай Халезін асабіста таварышуе з галівудскімі зоркамі і акцёрамі сусветнай значнасці, таму, відаць, можа адрозніць тэатралаў ад нетэатралаў.

«У жніўні 2007 года да нас у Беларусь прыехаў французскі рэжысёр Крысціян Бенэдэці, які паставіў спектакль «11 кашуляў» па п’есе Эдварда Бонда. Гэта была прэм’ера «Свабоднага тэатра». Гледачы расселіся па месцах. Я сказаў вітальнае слова, пажадаў прыемнага прагляду. Усе селі. І за секунду да пачатку ўваходзіць проста на сцэну Балаба. Першая фраза была: «Чаму падлога чорная?» Ва ўсіх была ілюзія, што пачаўся спектакль. А далей ён сказаў: «Просьба выйсці і прайсці ў аўтобус». Прыкладна 60 чалавек пагрузілі і адвезлі ў РАУС», — згадвае той выпадак Халезін. 

Падзеі разгортваліся пасля таго, як відэазварот для беларусаў запісаў саліст гурта «Ролінг Стоўнз» Мік Джагер. Легендарны рокер пажадаў нам тады дэмакратыі і прамовіў «Жыве Беларусь». Гэта магло выклікаць нервовую рэакцыю ў прадстаўнікоў улады.

Халезін перасякаўся з Балабам неаднойчы і заўважае, што амапаўскі начальнік зазвычай трымаўся «карэктна» і «па-чалавечы». 

«Я з ім меў зносіны, напэўна, года з 98-га, калі працаваў журналістам. Ён быў намеснікам Падабеда, які ў той час кіраваў АМАПам. Тое, што Балаба зараз сказаў, — смешна. Я ж бачыў яго і падчас іншых акцый, калі нас білі, круцілі, саджалі на Акрэсціна. Персанальна ён не падымаў на мяне руку, але ад дручкоў яго падначаленых пабоі часам зажывалі паўгода», — кажа Халезін.

Стыль паводзінаў брытанскай паліцыі (пасля выбараў-2010 Халезін жыве ў Лондане) і беларускай міліцыі кіраўнік тэатра нават не параўноўвае. Замежныя людзі ў форме для яго як даведка, свае — прадвеснік нечага кепскага.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся ніжэй за 2,8 рубля6

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

У Польшчы рыхтуюць маштабныя змены ў атрыманні грамадзянства107

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце11

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць