Мова1717

Наша мова: дык што ж такое цыбоўе?

«Ці чулі слова «цыбоўе»? — спытаўся мяне сябар.

Я і праўда нешта такое чуў, але не мог дакладна ўспомніць.

«Жукі пааб'ядалі бульбу, засталося адно цыбоўе», — бабуля мая з Рагачова так сказала, а бацькі вокам не міргнулі. Сказалі, што ім ясна, што гэта такое (мама з Быхава). Гэта значыць, старчы бульбоўніка без лісця пазаставаліся», — расказаў сябар.

Цікавае гэта гняздо словаў: цыбы, цыбаты, цыбоўе.

Цыбы (адзіночны лік цыба) – гэта доўгія ногі. Як у бусла ці ў высокага чалавека.

Цыбаты — даўганогі, высокі і худы. Памятаеце хуліганскую эпіграму Рыгора Барадуліна?

Навошта дэбаты,
Навошта падлікі?
Гілевіч — цыбаты,
А Быкаў – вялікі!

А якія цікавыя прыклады прыводзяць чытачы.

«Цыбаўё? Нешта ўзгадваецца. Калі не блытаю, то накшталт цвёрдай, жорсткай часткі сцяблін травы, таксама высокае жорсткае пустазелле», — піша Вадзім.

«Цыбукамі ў нас звалі тоўстыя сцябліны, у першую чаргу, баршчавікаў і наогул ўсякіх парасонавых раслінаў. Таксама цыбуля і часнок, калі дае кветкавае сцябло, як кажуць, «пайшла ў цыбукі», — піша чалавек са смешным нікам anti-vasia.

«Цыбахы — у нас на Палессе кажуць — гэта перарослыя расліны, якія пайшлі ў стаўпак». Тут варта было б чалавеку пазначыць націск. Напэўна, цыбахІ, бо на Палессі часта ў множным ліку націск пераходзіць на апошні склад (нават «машына» там у множным ліку дае «машынЫ»), але можа быць, па логіцы мовы, і цЫбахі.

І – таксама – падпісвайце, калі ласка, у якіх канкрэтна вёсках ці гарадах так кажуць. Гэта важна для дыялектолагаў.

Таксама і цыбунамі называлі стаўпакі-насеннікі, апавядае іншы чытач.

«На Віцебшчыне «цыбуры» — доўгія ацвярдзелыя сцёблы раслін», — пацвярджае Віктусь.

«Сцябло, звычайна полае і пругкае», — піша Ева, якая, на жаль, не пазначае, скуль яна каранямі.

«Цыбоўе (сінонім — цымбуры) – збуялыя, высокія сцябліны», — піша яшчэ адзін чалавек.

«Цыбоўе? Высокія раслины. Напрыклад, так можна казаць пра пустазелле ці калі бульбоўнік высокі», — вельмі тонка адчувае гэтае слова наш чытач, які пісаў, відаць, з айфона, бо не мае беларускай раскладкі, і не падпісаўся.

А вось «цурубалле» – гэта ўжо іншы выпадак. Цурубалка, цырубалка – гэта кавалак тоўстага сцябла, дрэва, палачка, дудачка. Тут, хутчэй, нешта нядоўгае. Тут галоўнае значэнне – кавалка, абрубка, трубкі.

А цыбоўе даём лексікографам на заметку.

І нам нагадка, якая багатая і гнуткая наша беларуская мова, як тонка можна выражаць ёй адценні сэнсаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс26

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць