Тэатр77

Квіткі ў Купалаўскі будуць распаўсюджваюць праз арганізацыі

Купалаўскі тэатр выклаў у продаж квіткі на сакавік.

Раней квіткі можна было набыць у трох касах тэатра (у падземным пераходзе ля ГУМа, на станцыі метро «Інстытут культуры», а таксама ў галоўнай касе на Энгельса, 7а, у якую пераўтварылі будынак былой прыбіральні). Усе яны аб’яднаныя ў агульную сістэму.

Цяпер Купалаўскі прапанаваў доўгачаканую навінку.

Квіткі на ўсе спектаклі можна забраніраваць у раздзелах «Квіткі тэатра» і «Квіткі горада» на афіцыйным сайце. А цягам двух дзён выкупіць іх у любой з трох кас.

Але патэнцыйных гледачоў чакаюць складанасці. Напрыклад, 22, 23 і 25 сакавіка адбудзецца новая прэм’ера – «Дон Жуан» Мальера ў перакладзе Хадановіча. Квіткі на два першыя паказы з’явіліся ў продажы 3 лютага, на трэці паказ – сёння.

Але тэатр адразу прапанаваў гледачам толькі невялікую частку квіткоў. Куды ж зніклі астатнія? Касіры Купалаўскага патлумачылі, што квіткі адразу не былі даступныя для продажу, а будуць распаўсюджвацца праз арганізацыі.

Такі метад быў распаўсюджаны ў Савецкім Саюзе. Але яго прымянялі толькі ў тых калектывах, якія сапраўды маюць праблемы з наведвальнасцю. А вось убачыць купалаўскія спектаклі, а таксама рэканструяваны будынак, жадаюць сотні, калі не тысячы беларусаў.

Таму можна з ўпэўненасцю спрагназаваць: трапіць у Купалаўскі ў бліжэйшы час стане праблемай.

Напрыклад, на першы прэм’ерны паказ «Дон Жуана» можна знайсці толькі два месцы ў партэры, а таксама бакавыя месцы на балконе і бельэтажы. Зрэшты, на тры сакавіцкія паказы «Пана Тадэвуша» квіткоў амаль не засталося.

Каментары7

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць