Здарэнне адбылося ў амерыканскай Пенсільваніі.
Белахвосты алень прабіў лабавое шкло аўтобуса. А калі транспарт спыніўся, жывёла выйшла праз дзверы. Здарэнне захавала камера назірання. На роліку відаць, як ашалелая жывёла кідаецца то на лабавое шкло знутры, то на пярэднія сядушкі аўтобуса, спрабуючы зарыентавацца ў прасторы.
Дарэчы, у аўтобусе была толькі адна пасажырка. Увесь час, пакуль алень кідаўся па аўтобусе, яна ціха сядзела на задняй сядушцы і не пацярпела.
Засталося няясным, ці атрымала жывёла якія-небудзь пашкоджанні, апроч псіхалагічнай траўмы ад раптоўнага пранікнення ў чужы свет людзей.
Каментары