Гэта здарылася пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза.Калісьці самы багаты бізнэсоўца Беларусі пакрысе змяншае свой уплыў у краіне. Пефціеў прадаў «Белтэхэкспарт», які прыносіў яму ў
1990-я шматмільённыя прыбыткі.
Але Беларусь — не адзіны пункт бізнэсінтарэсаў Пефціева. Ягонае імя гучала ў сувязі з Мальтай і Арабскімі Эміратамі, таму «чорны спіс» трохі звужае ягоныя магчымасці. Летась пісалі, што бізнэсовец гатовы заплаціць мільён даляраў любому, хто дапаможа выкрасліць яго адтуль.
Узыходам у бізнэсэліту Пефціеў шмат у чым абавязаны былому прэм’ер¬міністру Вячаславу Кебічу. З яго дазволу «Белтэхакспарт» пачаў распрадаваць узбраенне, якое засталося на тэрыторыі Беларусі з часоў СССР.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1957 у Бярдзянску (Украіна). Валодаў холдынгам «Белтэх», заводам гарэлкі «Аквадыў», правайдарам «Дзелавая сетка», латарэяй «Спорт-пары», быў старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі. У 2012 перадаў кантрольны пакет акцый групы кампаній ЗАТ «Кіруючая кампанія «Белтэх Холдынг», у якую ўваходзіць ЗАТ «Белтэхэкспарт» расійскаму бізнэсмэну Дзмітрыю Гурыновічу.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары