Архіў

Чый апостал і геній?

Сёе-тое пра беларускую міталёгію

Яшчэ нядаўна мы былі сьведкамі няўдалага нараджэньня міту пра кажушок ад Янкі Купалы — як ён, гэты кажушок, трапляў у вязьніцу то да Аляксандра Ўласава, то да Антона Луцкевіча. Мажліва, трапіў бы ён і да каго іншага з нашаніўскае плеяды, калі б ня новы час і не параўнальная свабода слова. У савецкі час гэты «кажушок ад Купалы» маглі б і пракаўтнуць: надта ж ён працуе на імідж паэты. А пра імідж дбалі, яго ахоўвалі. Шкадую, што Янка Саламевіч да гэтае пары не напісаў, як у 1982 г. незабыўная Вера Палтаран, загадчыца рэдакцыі крытыкі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», прыгладжвала кніжку «Ўспаміны пра Янку Купалу» (рэдактары Алесь Разанаў і Генадзь Шупенька). Вера Сямёнаўна галоўным чынам сачыла, ці не прапусьцілі дзе яе падначаленыя згадку пра чарку. Купала і чарка — гэта несумяшчальна, гэта нельга было пусьціць у друк. Такі быў ня Вераю Палтаран устаноўлены канон. Яшчэ адзін няўдалы міт. Такая ўжо прырода чалавека: ня можа ён бязь мітаў.

У даўняй Вільні

У нашым выпадку мы маем такую гісторыю. Чалавек, ад дзеда-прадзеда тутэйшы, далёкія продкі якога былі праваслаўныя і мелі трохі іншае прозьвішча (замест польскага ц на канцы было нашае ч), нарадзіўся ў польскамоўнай сям’і. Як і дзясяткі дзеячоў беларускае культуры пачатку ХХ ст. Сям’я жыла згадкамі пра Рэч Паспалітую і пра Вялікае Княства Літоўскае. Гэтае ліцьвінства перадалося і нашаму герою. Сям’я жыла згадкамі пра паўстаньні. Імёны Тадэвуша Касьцюшкі, Эміліі і Лявона Плятэраў былі ў ёй сьвятыя. Паколькі сям’я належала да прыгнечанай нацыі і культуры, яна не магла ня быць дэмакратычнаю. Вось гэтае спалучэньне ліцьвінства (адчуваньне сябе спадкаемцам Вялікага Княства) з дэмакратызмам і спрычынілася да таго, што чалавек стаў краёўцам.

Як краёвец і дэмакрат, ён меў «вялікае замілаваньне да краю і шчыры сантымэнт да беларускага люду, глыбокую цікавасьць да беларускае песьні, паэзіі і ўжытковага мастацтва». Ён наведваў Івана Луцкевіча ў рэдакцыі «Нашае Нівы» і цікавіўся ягонаю калекцыяй беларускага мастацтва. Сам мастак, ён дапамагаў аформіць першы беларускі каляндар «Нашае Нівы» і «Кароткую гісторыю Беларусі» Вацлава Ластоўскага. Часта сустракаўся з Антонам Луцкевічам, запрашаў яго на артыстычныя вечарынкі ды імпрэзы. Луцкевіч пазьней прызнаваўся, што «шчырыя ў той час» сымпатыі нашага героя да беларускага адраджэнскага руху «былі падставаю сардэчных… зь ім стасункаў».

Наш герой быў вельмі папулярны ў асяродзьдзі віленскае эліты — беларусаў, палякаў, літоўцаў і жыдоў. Але потым у яго была «гісторыя» з Марыяй Залускай, якая сьпявала ў беларускім хоры Людаміра Рагоўскага. Як успамінаў А.Луцкевіч, яе трагічная сьмерць «астудзіла ў многіх віленчукоў» сымпатыі да нашага героя. І сам Луцкевіч ад тае пары сустракаўся зь ім «вельмі рэдка — мімаходам» (przelotnie — напісана ў ягоных успамінах).

У «чыста польскім горадзе» Вільні

...

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Анатоль Сідарэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць