Свет

Аэрапорт Прагі афіцыйна назвалі ў гонар Вацлава Гаўла

Галоўны аэрапорт Прагі афіцыйна перайменавалі ў гонар былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які памёр у канцы мінулага года.

Новая назва аэрапорта была прадстаўлена ў пятніцу на ўрачыстай цырымоніі ў чэшскай сталіцы. Мерапрыемства было прымеркавана да дня нараджэння былога лідара Чэхіі, якому 5 кастрычніка споўнілася б 76 гадоў.

Больш за 80 тыс. чалавек падпісаліся пад зваротам перайменаваць аэрапорт у гонар аднаго з самых вядомых чэхаў у свеце.
Чэшскія ўлады пагадзіліся. Раней пражскі аэрапорт -адзін з самых ажыўленых ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — называўся «Рузіне».

Экс-прэм’ер Чэхіі Карэл Шварцэнберг выказаў надзею, што кожны чэх, пакідаючы Прагу, будзе ўспамінаць знакамітага палітыка, пісьменніка і драматурга, які дараваў ім волю.

Падарыў свабоду

«Гэта правільнае месца. Менавіта Гавэл адкрыў для чэхаў мяжы», — cказаў экс-прэм’ер.

Вацлаў Гавэл — пісьменнік і першы прэзідэнт краіны пасля выхаду з-пад савецкага кантролю — памёр 18 снежня 2011 ва ўзросце 75 гадоў.

Гавэл быў адным з лідараў дысідэнцкага руху, што супрацьстаялі прасавецкаму камуністычнаму рэжыму ў Чэхаславакіі пасля савецкага ўварвання ў 1968 годзе.

Яго не спыніла нават турэмнае зняволенне ў канцы 1970-х гадоў, у эсэ «Сіла бяссільных» Гавэл пісаў, што актыўная меншасць у аўтарытарным грамадстве абавязана супраціўляцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць