Грамадства11

Кыргызстан працягвае дабівацца выдачы Жаныша Бакіева

У пытанні выдачы Беларуссю Жаныша Бакіева Кыргызстан разлічвае на дапамогу Выканаўчага камітэта СНД.
Аб гэтым, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24.kg, заявіў прэс-сакратар МЗС Кыргызстана Нуржыгіт Кадырбекаў 12 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Бішкеку.

"Кыргызстан рашуча настроены дабівацца ад Беларусі выдачы Жаныша Бакіева і іншых асоб, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку", — падкрэсліў ён.

Кадырбекаў нагадаў, што Кыргызстан неаднаразова звяртаўся да беларускага боку з запытамі аб выдачы Бакіева і некаторых іншых грамадзян, якія абвінавачваюцца ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў у Кыргызстане і знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку на тэрыторыі СНД і ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола.

"Нягледзячы на гэта, кіргізскі бок зноў атрымаў адмову беларускага боку, — сказаў ён. — Мы звярнуліся ў Выканаўчы камітэт СНД, размешчаны ў Мінску, з просьбай аб садзейнічанні ў выкананні абавязацельстваў, прынятых на сябе Беларуссю па Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянска-сямейных адносінах і крымінальных справах і іншых міжнародных дагаворах, падпісаных у 1993 годзе".

Адносіны паміж Мінскам і Бішкекам абвастрыліся ў сувязі з чарговай адмовай Генпракуратуры Беларусі выдаць малодшага брата звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева Жаныбека (Жаныша) Бакіева, які тры тыдні таму быў сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска. Здымак трапіў у інтэрнэт і стаў прычынай дыпламатычнага канфлікту: 24 жніўня Бішкек адклікаў свайго пасла з Мінска.

Раней улады Беларусі неаднаразова адмаўлялі ў выдачы Курманбека Бакіева.

Каментары1

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць