Пераход наркабізнесу ў рукі дзяржавы рэзка знізіць колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
Урад Уругвая накіраваў на разгляд парламента законапраект, які дазваляе дзяржаве вырошчваць і прадаваць марыхуану.
Законапраект падтрымаў уругвайскі прэзідэнт, на думку якога, пераход наркабізнесу ў рукі дзяржавы рэзка знізіць колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.
Ужыванне марыхуаны і цяпер дазволена ва Уругваі. Законапраект прапануе ўвесці рэгуляванне яе вытворчасці і продажаў.
Паводле ацэнак урада краіны, каб задаволіць унутраны попыт, у год трэба вырошчваць каля 27 тон канопляў.
Каментары