Грамадства11

Мінчан пазбавяць ад чэргаў да турнікетаў 3 Ліпеня

Колькасць кантрольна-прапускных пунктаў у час святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці будзе павялічана. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў.

«Да нас звярталіся грамадзяне, якія прасілі ў некаторых месцах (у прыватнасці, у раёне гасцініцы „Беларусь“) павялічыць прапускную здольнасць кантрольна-прапускных пунктаў. Усе пажаданні грамадзян былі ўлічаны», — запэўніў начальнік упраўлення аховы правапарадку. Паводле яго слоў, рыхтавацца да аховы правапарадку ў Дзень Незалежнасці супрацоўнікі міліцыі пачалі задоўга да свята.

Іван Кубракоў нагадаў, што з 1 ліпеня па ўсёй Беларусі пачнуцца святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці, прычым асноўныя падзеі прыпадуць на 2–3 ліпеня.
Мінчан чакаюць ваенны парад і вячэрні салют. У гэтыя дні супрацоўнікі міліцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук расказаў, што ў сувязі з пераносам рабочых дзён арганізацыі аховы здароўя, якія маюць ложкавы фонд, будуць працаваць 30 чэрвеня па графіку суботняга дня, 1 ліпеня — выхаднога дня, 2 ліпеня — рабочага дня, 3 ліпеня — святочнага дня.

Паліклінікі будуць працаваць 30 чэрвеня па графіку рабочага дня, 1 ліпеня — выхаднога дня, 2 ліпеня — суботняга дня, 3 ліпеня — святочнага дня.

У час ваеннага парада і маладзёжнага шэсця ў Мінску будуць дзяжурыць да 25 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку 7 брыгад у калідорах бяспекі. Акрамя таго, у рэжыме пастаяннай гатоўнасці будуць два аўтамабілі па дастаўцы прэпаратаў крыві.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub14

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць