Культура22

Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову

Туды ўключаныя некананічныя кнігі, якія ў папярэдніх перакладах не прысутнічалі.

17 гадоў таму ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну. Выданне рабілася сіламі Беларускага біблійнага таварыства, якому незадоўга да сваёй смерці, пры канцы 2001 г., Уладзіслаў Чарняўскі перадаў правы на выданне рукапісаў. У 2003 г. выйшаў Новы Запавет. У 2012 г. выйшла поўная Біблія.

«Адметнасць новага выдання, па-першае, у тым, што яна дае прыклад заходняй традыцыі ў беларускім перакладзе Святога пісання. Ён базаваўся на лацінскай Бібліі. Па-другое, туды ўключаныя некананічныя кнігі, якія ў папярэдніх перакладах не прысутнічалі. Але ксёндз Ўладзіслаў Чарняўскі іх таксама пераклаў. Ёсць там каляровыя мапы біблейскіх мясцінаў, паралельныя месцы, спасылкі — можна сказаць, што выданне з пэўным даведачным апаратам», — кажа Антоний Бокун.

Набыць новую беларускую Біблію можна ў Беларускім біблійным таварыстве (Менск, вуліца Чыгладзэ, 19), а хутка яна з’явіцца і ў кнігарнях.

Першая поўная Біблія на сучаснай беларускай мове была выдадзеная ў Нью-Ёрку Янкам Станкевічам і Майсеем Гітліным у 1973 г.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць