Грамадства22

У навагоднюю ноч ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць святочныя праграмы

Расклад мерапрыемстваў.

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць святочныя праграмы, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Агульнагарадскі навагодні паказ «Карнавальная ноч» адбудзецца каля Нацыянальнай бібліятэкі (з 21.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня).
У ім возьмуць удзел вядомыя беларускія артысты і творчыя калектывы. На пляцоўцы каля Палаца спорту будзе паказана святочная праграма «З Новым годам, сталіца!» (з 21.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня).

Навагодні феерверк пройдзе на традыцыйным месцы — каля стэлы «Мінск — горад-герой», пачнецца 1 студзеня ў 1.30.

У Заводскім раёне навагоднія масавыя гулянні адбудуцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы перад універсамам «Заводскі» (вул. Несцерава, 58), на плошчы перад раённым Палацам моладзі і школьнікаў (вул. Бачылы, 1), на пляцоўцы перад кінатэатрам «Дружба» (вул. Ташкенцкая, 9) і ў пасёлку Сосны (вул. Красіна, 25).

У Ленінскім раёне з 1.00 да 3.30 гулянні будуць праходзіць на плошчы каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а), а святочная дыскатэка ў мікрараёне Лошыца (вул. Лучыны, 40).

У Маскоўскім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 1.00 да 4.00 у скверы па праспекце Газеты «Правда» і вечарам 1 студзеня з 18.00 да 20.00 на той жа пляцоўцы.

У Кастрычніцкім раёне масавыя гулянні пройдуць з 1.00 да 4.30 на плошчы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), у парку Курасоўшчына, у пасёлку Сокал каля гандлёвага комплексу (вул. Барамзіной, 10а).

У Партызанскім раёне навагоднія мерапрыемствы будуць праходзіць з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы каля лыжаролернай трасы (вул. Сталетава, 1), на пляцоўцы кадя заводаўпраўлення МТЗ (вул. Далгабродская, 29).

У Першамайскім раёне гулянні будуць доўжыцца з 23.00 да 3.00 на пляцоўцы каля магазіна «Гаставары» (вул. Русіянава,1), з 1.00 да 4.00 — на вул. Фогеля, 1. Днём 1 студзеня — з 13.00 на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.

У Савецкім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы перад універсамам «Родная старонка» (вул. Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 (вул. Бяды, 9), на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. Харужай, 8).

У Фрунзенскім раёне масавыя навагоднія гулянні будуць доўжыцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27), каля рынку «Заходні» (вул. Бурдэйнага, 6), каля ГЦ «Максімус» (вул. Лабанка, 94), на пляцоўцы па вуліцы Матусевіча, 59а, на пляцоўцы каля магазіна «Купалаўскі» (ул. Лынькова, 57), каля Мінскага раённага цэнтра культуры (вул. Вышалескага, 4) і ў мікрараёне Каменная Горка (вул. Нёманская, 22).

У Цэнтральным раёне гулянні пройдуць з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту і каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць