Меркаванні1212

Правілы дарожнага руху па-беларуску — уносьце свае ўдакладненні

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў неафіцыйны пераклад дакумента і гатовы прыслухацца да парадаў, каб удасканаліць яго.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі нарэшце падрыхтаваў неафіцыйны пераклад Правілаў дарожнага руху на беларускую мову. Гэта зроблена ў рамках выканання навукова-даследчай і вопытна-канструктарскай працы па стварэнні базы дадзеных «Слоўнік юрыдычных тэрмінаў на беларускай, рускай і англійскай мовах».

Праект з’явіўся ў інтэрнэце на сайце pravo.by. Дакумент можна спампаваць тут (памер — 1,8 MB).

Стваральнікі пішуць, што чакаюць парадаў па ўдасканаленні тэксту. Іх можна пісаць па адрасе [email protected].

* * *

Пры азнаямленні з тэкстам становіцца зразумела, што беларускамоўная версія будзе далёка не роўнай з расійскамоўнай. Напрыклад, звяртаемся да спісу паняццяў і тэрмінаў. Ён складзены ў алфавітным парадку, але ў беларускім варыянце паслядоўнасць губляецца. Услед за пунктам 2.30 «Недастатковая бачнасць дарогі» ідуць «Абгон» і «Апярэджанне», бо па-расійску яны гучаць як «Обгон» і «Опережение».

Хапае і недакладнасцяў перакладу. Напрыклад, «уступить дорогу» перакладаецца як «уступіць», а не «саступіць». Спадзяемся, што тэкст будзе даведзены да ладу, а курсанты аўташкол атрымаюць магчымасць здаваць іспыты ў ДАІ па-беларуску.

У любым выпадку

пераклад Правілаў — неабходная рэч для развіцця і пашырэння сферы ўжытку беларускай мовы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

Улады агучылі, колькі па Мінску вывешана чырвона-зялёных сцягоў на будынках8

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку2

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць