Грамадства11

Лябедзька выкліканы на допыт наконт выбуху

Лідар Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька выкліканы на допыт у пракуратуру Мінска ў сувязі з крымінальнай справай аб тэракце ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Яго выклікаюць у якасці сведкі. Допыт прызначаны на 12.30. Адметна, што следчы пракуратуры Глаўніцкі Канстанцін Мікалаевіч выявіў жаданне правесці сустрэчу менавіта 26 красавіка, у дзень правядзення ў Мінску «Чарнобыльскага шляху».

Сам палітык разглядае гэты выклік як пэўны псіхалагічны ціск на апанентаў рэжыма. «Усе кропкі над „і“ будуць растаўлены заўтра, — адзначыў Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю сайту ucpb.org. — Запрашэнне прыйсці ў пракуратуру з нагоды выбуха ў метро, натуральна, ніякім чынам мяне не датычыць. Таму, я думаю, гэта проста падстава для нейкіх размоў на іншыя тэмы. У любым выпадку, гэта можна разглядаць як пэўны псіхалагічны ціск, які працягваецца пасля выбарчай кампаніі ў адносінах да дзеючых палітыкаў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць