Музыка

Беларускамоўная альтэрнатыва Стынгу

18 верасня ў Мінску пройдзе канцэрт «Бардаўская восень»

Паводле словаў аднаго з мэтраў бардаўскай песні Змітра Бартосіка,

з канца 80-х бардаўская музыка ў Беларусі зазнала трансфармацыю. Фірмовы плач па роднай мове, зямельцы, і мітынговыя песні — усё гэта адышло.
Засталіся — любоўная лірыка, якая цяпер вельмі гарадская паводле формы, непадобныя на папярэднікаў, тэмы для песняў. Больш за тое, нават адышла мода на спяванне песняў на словы паэтаў, і кожны малады бард стараецца знайсці свае гучанне і свае тэмы. Так, у дадатак зніклі чары забароненага плоду, якія і вабілі на стадыёны паслухаць бардаў тысячы. Аднак бардаўская музыка заняла сваю нішу, і хіліцца да выступаў ва ўтульных кавярнях.

18 верасня ў Мінску адбудзецца канцэрт «Бардаўская восень». Гэта будзе адборачны канцэрт для тых бардаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурснай частцы фестывалю ў Бельску (Беласточчына) і зайграюць на галоўным канцэрце «Бардаўскай восені — 2010». Конкурс-конкурсам, але на мінскім канцэрце слухач будзе мець магчымасць пазнаёміцца з новай генерацыяй айчынных бардаў (гурт «Зграя», Алесь Емельянаў), а таксама з вядомымі ўжо Раманам Ярашам, Тацянай Грыневіч-Матафонавай і Вольгай Акуліч. Будуць таксама сюрпрызы:

гурт Akute, які ўвогуле граюць у стылі «дыска-дэнс», адмыслова дзеля восені падрыхтавалі акустычную праграму.

—Сучасная бардаўская музыка — гэта найперш музыка накіраваная на тэкст, — кажа Міхал Бараноўскі, саліст гурту «Нельга Забыць». — І таму не так істотна, што ў апошнія гады гэтая музыка відазмянілася: вось мы граем цэлым гуртам, з бубнамі і скрыпкай, ёсць бард Павал Сілівончык, які выконвае песні пад акардэон. А на закіды наконт нефарматнасці бардаўскай песні магу сказаць, што бардаўская музыка мае сваіх сталых прыхільнікаў і канцэрты бардаў па-ранейшаму збіраюць аўдыторыю.

Дадамо, што аднаго з канкурсантаў сёлетняй «Бардаўская восень»абраць і наведнікі музычнага партала «Тузіна Гітоў» . Тамсама, дарэчы, можна паслухаць песні канкурсантаў.

Такім чынам, 18 верасня. «Бардаўская восень». Бар «Піўная гісторыя» (1-ы Загарадны зав., 20, бізнэс-цэнтр Silver Tower, побач ад ст. м. «Маладзёжная»). Пачатак а 18. Уваход на канцэрт вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць