З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2626

Чаму апазыцыя ігнаруе сьмерць Бябеніна?

Трагічная гібель журналіста павінна зрабіцца лейтматывам «прэзідэнцкіх выбараў». Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Так ці іначай, першымі, хто павінен быў рэагаваць на трагічную сьмерць Алега Бябеніна, зьяўляецца беларуская дэмакратычная апазыцыя. Дэмакратычная грамадзкасьць павінна была б зрабіць высновы з склаўшайся новай сытуацыі і ўзмацняць ціск на ўлады з патрабаваньнем празрыстага рассьледваньня. Пакуль што ў гэтай сытуацыі дастойна праяўляюць сябе незалежныя журналісты, але апазыцыйныя дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі пакуль што толькі пацьвярджаюць зрабіўшуюся ўжо банальнасьцю крытыку на свой адрас.

Асоба Алега Бябеніна, прыкметы гвалтоўнага забойства і блізасьць выбараў робяць гэту трагедыю важнай для ўсяго грамадзтва падзеяй, падзеяй яскрава палітычнай.

Сьмерць Бябеніна павінна зрабіцца ляйтматывам надыходзячай кампаніі па зацьверджаньні чарговага прэзыдэнцкага тэрміна А. Лукашэнкі, фармальна абстаўленай як выбары.

Пакуль улады не прадставяць пераканаўчых вынікаў празрыстага і пільнага рассьледваньня,

нельга даваць спусьціць справу на тармазах і нельга дазваляць гладка праводзіць электаральную цырымоню так, як быццам нічога ня здарылася.
Запрашэньне экспэртаў АБСЭ зьяўляецца крокам, які можна запісаць уладам «у актыў», але ж і гэты прыезд экспэртаў пры жаданьні можа быць ператвораны ў пустую фармальнасьць.

Патрэбна пільная грамадзкая ўвага і пільны кантроль. Калі побач з звальненьнямі, арыштамі і зьбіцьцём мэтадам палітычнай барацьбы ў Беларусі зноў зрабілася забойства, маўчаць і працягваць абмяркоўваць эканоміку — недапушчальна.

Гэта ўсё да таго, што тым часам на сайтах апазыцыі па стане на пятніцу — у лепшым выпадку выказваньні спачуваньня (сайты Руха «За Свабоду» , Партыі БНФ) альбо перадрукі артыкулаў часьцяком замежных СМІ (сайт АГП). На сайтах ініцыятывы «Гавары Праўду» і БХД згадкі пра Бябеніна на тытульнай старонцы адсутнічаюць увогуле. Гэта няправільна.

// Блог Алеся Чайчыца

Каментары26

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць