Спорт55

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд

Дональд Трамп заявіў, што ЗША гатовы прыняць яшчэ адзін чэмпіянат.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

ФІФА чакае рэкордныя 15 мільярдаў даляраў даходаў ад сёлетняга чэмпіянату свету, што значна перавышае мэты, пастаўленыя перад турнірам, піша The Guardian.

Першапачаткова чакалася, што прыбытак складзе 11 мільярдаў даляраў. Значная доля гэтага прыросту прыпадае на сэрвіс гасціннасці (VIP-пакеты) і продаж квіткоў, асабліва праз другасны рынак з яго высокімі цэнамі. ФІФА забірае сабе 15% з пакупніка і яшчэ 15% з прадаўца на другасным рынку.

Такі фінансавы поспех таксама можа павялічыць шанцы ЗША прыняць яшчэ адзін чэмпіянат у найбліжэйшай будучыні. Наступны чэмпіянат свету, на які прымаюцца заяўкі, — гэта турнір 2038 года. У пятніцу на прыёме Дональд Трамп пацвердзіў жаданне сваёй краіны паўтарыць гэты досвед. «Вы павінны зноў выбраць Злучаныя Штаты Амерыкі, — сказаў ён. — Гэтым разам мы пакінем Канаду і Мексіку за бортам». ЗША таксама правялі перамовы з ФІФА наконт правядзення Клубнага чэмпіянату свету ў 2029 годзе.

У суботу ўвечары на білетным партале ФІФА яшчэ можна было знайсці VIP-пакеты на нядзельны фінал паміж Іспаніяй і Аргенцінай, які праходзіць у Нью-Джэрсі. Квіткі ў зону «trophy lounge» (лаундж прэміум-класа) прадаваліся па цане 34 500 даляраў з чалавека.

Каментары5

  • А ў футбік каля дома пагуляю
    20.07.2026
    Ішчэм рабов па всему міру, таму я лепш з дзяўчынай ўложку паляжу, а не прыкуты да экрану
  • Крынж
    20.07.2026
    Гэта не футбол а галімы Балівуд, дзе адкрыта змяняюць сцэнар наўпрост па тэлефоне і не саромяцца.
  • бамбіна-інфанціна
    20.07.2026
    Крынж , балівуд з танцамі ды спевамі ў перапынку))

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць