Свет

Колькасць ахвяраў землятрусу ў Венесуэле перавысіла 4300

Колькасць загінулых у выніку двух моцных землетрусаў у Венесуэле перавысіла 4 тысячы чалавек. Паводле апошніх афіцыйных звестак, ахвярамі стыхіі сталі не менш як 4 333 чалавек, яшчэ 16 740 атрымалі траўмы. Акрамя таго, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак. 18 437 чалавек, якія страцілі дах над галавой, размешчаныя ў часовых лагерах.

Фота: AP

Абодва землятрусы адбыліся 24 чэрвеня з інтэрвалам у 39 секунд. Магнітуда першага склала 7,2, другога — 7,5. Гэта быў наймацнейшы землятрус у Венесуэле за больш чым сто гадоў. Найбольш пацярпеў прыбярэжны штат Ла-Гуайра, дзе былі разбураныя цэлыя кварталы жылых дамоў.

Пошукава-выратавальныя работы ўжо завершаныя, аднак сваякі загінулых працягваюць шукаць сваіх блізкіх сярод завалаў, каб мець магчымасць іх пахаваць.

11 ліпеня ў цэнтры Каракаса адбыўся яшчэ адзін землятрус магнітудай 3,0. Ён выклікаў кароткачасовую паніку, з будынкаў былі эвакуяваныя людзі.

Улады краіны адзначаюць, што ліквідацыя наступстваў катастрофы запатрабуе вялікіх рэсурсаў. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый ужо звярнулася з заклікам выдзеліць амаль 300 мільёнаў даляраў на гуманітарныя і аднаўленчыя работы.

Часовая прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес таксама заклікала размарозіць замежныя актывы краіны для фінансавання аднаўлення. У прыватнасці, яна папрасіла Вялікабрытанію разблакаваць каля 30 тон венесуэльскага золата, якое знаходзіцца пад санкцыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі52

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі52

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць