Грамадства44

У Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з Дзмітрыем Лукашэнкам ёсць база адпачынку «Вячоркі»

Знаходзіцца яна ў Раўбічах.

Фота: Relax.by

Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, валодае базай адпачынку «Вячоркі» ў Раўбічах, піша «Бюро».

Працу «Вячорак» акумулюе асобная фірма «Фанспорт» — яна належыць клубу. Дырэктар «Фанспорта» — Юрый Чахоўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» высветлілі, што ў нулявых ён быў вайскоўцам в/ч 01549 — службы бяспекі Лукашэнкі.

У 2004 годзе Чахоўскі нават атрымаў медаль «За бездакорную службу» І ступені. Такая ўзнагарода прысуджаецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам вайскоўцам і сілавікам за 20 год самаахвярнай і безупыннай службы.

Стартавая інтэрнэт-старонка базы адпачынку

База адпачынку з’явілася на балансе «Фанспорта» ў канцы жніўня 2016 года.

Гасцям «Вячорак» прапаноўваюць арэнду чатырох дамкоў адпачынку ўмяшчальнасцю ад 4 да 6 чалавек (ад 340 да 640 рублёў за ноч) і асобныя нумары для дваіх (155 рублёў за ноч).

Аквазона базы адпачынку «Вячоркі». Крыніца: vyachorki.by

На тэрыторыі комплексу даступныя руская лазня (ад 108 да 200 рублёў за гадзіну), саўна (ад 99 да 175 рублёў за гадзіну) і аквазона з басейнам і джакузі (80 рублёў за гадзіну).

Акрамя таго, на тэрыторыі базы адпачынку ёсць спартовая пляцоўка для гульні ў футбол і валейбол.

Калі глядзець на фінансавую справаздачнасць «Фанспорта», бізнэс гэты не вельмі прыбытковы. 2024 год «Вячоркі» спрацавалі з выручкай 206 тысяч рублёў, страты склалі 142 тысячы рублёў. У 2025 годзе сітуацыя складвалася не лепш: 225 тысяч рублёў выручкі супраць страта 411 тысяч рублёў.

Каментары4

  • Смешна
    18.06.2026
    І усё прэзідэнскае... прэзідэнтскі спартовы клюб, прэзідэнтскі аркестр, прэзідэнтская акадэмія кіравання, прэзідэнстскі гатэль))))). Дурня дубінай не выгнаць з крэсла прэзідэнта, ссінелымі пальцамі трымаецца за стул ужо амаль 32 года
  • 1
    18.06.2026
    Димка живот за народные харчи отьел да так что рубашки не застёгиваются на брюхе
  • Это
    18.06.2026
    Проклятый выводок лукашенко

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць