Беларускі мужчынскі гурт «Касары» выйшаў у фінал фестывалю фальклорнай музыкі Nowa Tradycja ў Варшаве. Калектыў адзначылі спецыяльным прызам Jedynka, піша Most.

Гурт «Касары» быў створаны ў 2023 годзе ў Варшаве па ініцыятыве беларускага музыкі і даследчыка традыцыйнай культуры Сяржука Доўгушава. Калектыў займаецца адраджэннем традыцый беларускіх мужчынскіх спеваў. Рэпертуар гурта складзены з касарскіх, жаўнерскіх, рэкруцкіх і лірычных песень беларускай народнай музычнай спадчыны.
Спецыяльна для выступу на фестывалі калектыў уразнастаіў аранжыроўкі рэкруцкіх і бяседных песень электронным складнікам, дзякуючы чаму яны загучалі яшчэ больш атмасферна. Варшаўская публіка вельмі цёпла сустрэла беларускіх музыкаў.
Разам з беларусамі ў фінальны дзень конкурсу, 22 мая, на сцэне фестывалю выступілі гурт Piąty Żywioł, які працуе на стыку фолку і джазу, мінімалістычна-авангардны дуэт Braty, калектыў Etersoul з імправізацыйным этна-джазавым спалучэннем кларнета і электрагітары, а таксама Павел Плоскань, у руках якога колавая ліра набыла ўзнёслае прагрэсіўна-псіхадэлічнае гучанне.
Паводле вынікаў конкурсу гурт «Касары» адзначаны спецыяльным прызам Jedynka. Гран-пры фестывалю атрымала польская мультыінструменталістка Караліна Матушкевіч.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары