Нягледзячы на абвешчанае перамір’е, Расія ўначы атакавала Украіну балістычнай ракетай Іскандэр-M і 43 ударнымі дронамі.

Паводле папярэдніх даных, на 08:00 сродкамі супрацьпаветранай абароны былі збітыя або падаўленыя 34 варожыя БПЛА тыпу «Шахед», «Гербера», «Італмас» і дроны-імітацыі «Пародыя» на поўдні, поўначы і ўсходзе краіны.
Зафіксаваныя трапленні ракеты і 9 ударных дронаў у 6 лакацыях, а таксама падзенне збітых цэляў і іх абломкаў у 2 лакацыях.
Каментары