Вайна3333

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра даклад, які зрабіў яму галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, і адзначыў: «Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«У сувязі з гэтым становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць узброеных сіл.

Паводле даных разведкі, на памежжы Беларусі адбываецца будаўніцтва дарог да тэрыторыі Украіны і наладжванне артылерыйскіх пазіцый. Лічым, што Расія чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь.

Даручыў праз адпаведныя каналы перасцерагчы фактычнае кіраўніцтва Беларусі адносна гатоўнасці Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць. Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак», — заявіў Зяленскі.

Каментары33

  • угу
    17.04.2026
    Лукашенко считает, что, ему, воевать с Украиной и украинцами, разрешил друг трамп, который учится у лукашенко азам демократии и демократическому развитию.
  • Лукашэнка не дурны
    17.04.2026
    Беларусь прастрэльваецца з усіх бакоў. На вылет. Калі падставіць Беларусь пад удар з боку Украіны, распачаўшы баявыя дзеянні зноў з тэрыторыі Беларусі, будзе знішчана ўсё. Усе НПЗ вынесуць к чарцям сабачым за тры дні. Будзе стоп бянзін, беларусь 12 стоп і гэтак далей. Будзе такая неверагодная гульня, якой не было з 1941 году. Я не ведаю, каму гэта трэба. Мне у Беларусі гэта не трэба.
  • Беларус
    17.04.2026
    Хіба што гаворка аб акупацыйным кіраўніцтве Беларусі - нелегітымным рэжыме лукашэнкі. Бо сапраўднае, абранае кіраўніцтва Беларусі месьціцца зараз у выгнаньні і не кантралюе тэрыторыю Краіны. Таму, каб было больш зразумела аб чым рэч, лепей будзе выраз "лукашэнкаўскі аспект".

    Так ці інакш, беларусы будуць на баку Ўкраіны. А што там здарыцца з лукашнёй ды іхнім паханом-людажэрам (якія насамрэч не беларусы, часта і па паходжаньні, бо ўсё беларускае ім варожае) - асабліва не хвалюе.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа87

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць