Грамадства1111

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў

Калі пераможцу конкурсу «Міс мінская міліцыя — 2026» Ганну Шахаву прызначалі раней камандзірам аддзялення АМАПа, яе калегі люта абураліся. «Ды яна забівае, ёй по*уй на вашу працу!»

На конкурсе прыгажосці «Міс мінская міліцыя — 2026». Фота: «Мінск-Навіны»

«Кіберпартызаны» апублікавалі два запісы тэлефонных размоў камандзіра ўзвода АМАПа Аксаны Краўчанка — з камандзірам аддзялення Алегам Барадаўкам і калегай Ганнай Ляцко. У размовах Краўчанка дзеліцца ўражаннямі ад рэакцыі саслужбоўцаў на новае прызначэнне Шахавай. Гэтыя званкі адбываліся некалькі гадоў таму. 

«Там такая вайна цяпер. Я проста, бл**ь, у шоку. Там наогул трындзец! (…) Я нешта сёння наогул не зразумела… З такімі, я табе кажу, папрокамі, з такімі псіхамі сёння было — гэта наогул!» — скардзіцца Краўчанка Барадаўку.

Такая рэакцыя калектыву, па словах Краўчанкі, была для яе вялікай нечаканасцю. Яна даводзіць суразмоўцу, што «ніколі не бачыла з іх боку да Шахавай нейкай непрыязнасці».

Паводле слоў Аксаны, падначаленыя адкрыта выступілі супраць новай начальніцы, заяўляючы, што камандаванне наплявала на меркаванне «стараслужачых». Пры гэтым сама Шахава адносіцца да «сярэдніх» па стажы:

«Яна атрымліваецца такая сярэдняя як бы, яна адслужыла 6 гадоў з 12. Ну, груба кажучы, там некаторыя адслужылі крыху больш, але ў іх там былі два дэкрэты, дэкрэт, гэта значыць, ну, прыбярыце — дык тое самае і выходзіць».

На пытанне Барадаўкі пра тое, хто найбольш выказвае незадаволенасць, Краўчанка называе канкрэтныя прозвішчы і фармулюе асноўную прэтэнзію калектыву:

«Мы хочам, каб у нас быў камандзір аддзялення, які мае ў нас аўтарытэт!»

Камандзір узвода ў адказ на абурэнне падначаленых заявіла: «Камандзіраў прызначаюць, а не выбіраюць нейкім там галасаваннем». У адказ яна пачула:

«Мы станем у апазіцыю, мы не будзем яе слухаць!».

Саслужбоўкі вінавацяць Шахаву ў тым, што яна ігнаруе свае абавязкі:

«Ды яна забівае, ёй по*уй на вашу працу!»

У іншай размове, з Ганнай Ляцко, Краўчанка заўважае: «Вайна сусветаў была тут сёння… Спачатку Ленцы яны выказалі сваё ўсё «фе, фу», потым — мне. І разумееш, з такімі псіхамі, з такімі папрокамі… Я кажу: «Добра, канкрэтна скажыце».

Аказваецца, Шахава такая ху*вая! Яна наогул не працуе, яна наогул працаваць не хоча! Яна на кожным мерапрыемстве фукае, фекае! Ёй наогул гэтая праца не патрэбная…»

— пераказвае яна скаргі калег.

«Я не ведаю, у іх столькі злосці, столькі нянавісці», — дзеліцца ўражаннямі Краўчанка і дадае, што яшчэ пагутарыць на гэтую тэму з самой Шахавай.

У сваю чаргу Ганна Ляцко адзначыла, што Шахава «не ідэальная» і была неаднаразова заўважаная ў хлусні, што яна лічыць вялікім мінусам. Да таго ж яна звярнула ўвагу на «пераменлівы настрой» Ганны і выказала недавер да яе лагодных паводзін падчас прызначэння.

Сама Краўчанка заўважыла, што на гэтай пасадзе яна хацела б бачыць іншага чалавека — Лявоненка, якая яе цалкам задавальняе.

Каментары11

  • Спадар
    17.04.2026
    Серыял " карнікі таксама плачуць";)))
  • упс
    17.04.2026
    "«Мы станем у апазіцыю,"
    думала - у гэтай краіне слова "апазіцыя" вымаўляць нельга, а тут самі амапаўцы...
  • Док
    17.04.2026
    Оппозиция которую мы заслужили

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны38

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка2

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць