Трое палітычных зняволеных з 15 дэпартаваных на тэрыторыю Літвы прыбылі ў Варшаву для далейшай легалізацыі на тэрыторыі Польшчы, паведаміў Аб'яднаны пераходны кабінет.

Спрыянне гэтаму рашэнню польскага боку ажыццяўляў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка, з літоўскім бокам узгадненне праводзілі прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпламатычны саветнік Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
«Я ўдзячны Міністэрству замежных спраў, Міністэрству ўнутраных спраў, галоўнаму каменданту Пагранічнай службы Польшчы за сённяшнюю прадметную аператыўную камунікацыю і эфектыўныя рабочыя кантакты, што прывяло да прыняцця ў парадку выключэння станоўчага адміністрацыйнага рашэння аб магчымасці ўезду на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Літвы трох вызваленых палітвязняў. Яны не мелі дакументаў, паколькі былі дэпартаваныя ў Літву без пасведчанняў асобы. Таксама выказваю ўдзячнасць за дапамогу літоўскаму «Фрыдам Хаўс» і Цэнтру беларускай салідарнасці. Наступным крокам, мы будзем аказваць дапамогу вызваленым беларусам у падачы дакументаў на міжнародную абарону на тэрыторыі Польшчы», — адзначыў Павел Латушка.
Прозвішчы палітзняволеных не называюцца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары