Грамадства1919

Святлана Ціханоўская назвала беларусак, якія сталі для яе прыкладам

«Мяне натхняюць тыя, хто не апускае рук».

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

У Святланы Ціханоўскай «Белсат» спытаў, ці ёсць беларускі, якія асабліва паўплывалі на яе або якіх яна лічыць важнымі прыкладамі для краіны.

— Безумоўна, на мяне паўплывалі многія беларускі. Гэта не абавязкова тыя, каго можна назваць прыкладам для ўсёй краіны, але для мяне асабіста — так. Сваімі ўчынкамі, чалавечнасцю. Напрыклад, бабуля Аня (Ганна Канавалава). Калі бацькі яе ўнукаў апынуліся ў турме, яна спачатку ўзяла на выхаванне іх, а потым яшчэ і іншых дзяцей, у якіх узніклі праблемы з бацькамі. Для мяне гэта прыклад адказнасці і любові.

Вялікае ўражанне на мяне зрабіла і Маргарыта Ляўчук — сваёй энергіяй, адкрытасцю і пазітывам. Каця Сныціна таксама натхняе: яе ініцыятыва гуляць у баскетбол аб’яднала людзей і стварыла супольнасць.

Мяне ўвогуле вельмі натхняюць людзі, якія не апускаюць рук: Ірына Маклейн, Галіна Казіміроўская з «Вольнага хору», Каця Андрэева, Наталля Пінчук — пералічыць усіх немагчыма.

Таму, напэўна, лепш сказаць так: мяне натхняюць усе беларускі, якія, нягледзячы на цяжкасці, не адчайваюцца і працягваюць рабіць сваю справу, — адказала Ціханоўская.

Ціханоўская адзначыла, што выдатных жанчын у нашай гісторыі і сучаснасці столькі, што любы спіс будзе несправядлівым.

— Заўсёды ўзнікнуць пытанні: чаму менавіта яна? Чаму пра іншую забыліся? — кажа Святлана.

Для яе важна, гаворыць яна, прызнаваць уклад кожнай.

— Усе беларускі вельмі розныя, і гэта не можа не захапляць. І мне б вельмі хацелася, каб кожная зразумела, якая яна класная, цікавая, таленавітая і непаўторная, — кажа Ціханоўская.

Каментары19

  • Асабісты прыклад
    08.03.2026
    Для мяне прыклад беларускай жанчыны - гэта Настя Базар. Яе цкуюць і за гендэр, і за 4-пакаёвую кватэру ў цэнтры Варшавы, і за бясконцую трасцу ў этэрах, а яна стаіць мужна і вокам не вядзе ў бук зайздроснікаў.
    Раўняйцеся на яе, дарагія жанчыны!
  • Найперш не галасі!
    08.03.2026
    Святлана Ціханоўская як заўжды - разважліва, трапна, годна.
    Заўсёды галоўнае і заўсёды па-людску.
    Мае віншаванні!
  • Трэнер па боксу
    08.03.2026
    Найперш не галасі!, не лезь

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць