Свет11

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму

Telegram ператварыўся ў бескантрольную зброю ў руках НАТА, Украіны і тэрарыстаў, а адмова Дурава ад супрацоўніцтва з расійскімі сілавікамі стала прычынай гібелі людзей. Адразу некалькіх расійскіх выданняў выйшлі з выкрывальнымі артыкуламі супраць Паўла Дурава.

Павел Дураў. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana, File

Выданні са спасылкай на матэрыялы ФСБ адзначаюць, што з 2022 года ў Расіі зарэгістравана больш за 153 тысячы злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем месенджара Telegram, з іх 33 тысячы — дыверсійна-тэрарыстычна і экстрэмісцкія, уключаючы арганізацыю выбухаў, падпалаў ваенкаматаў і забойстваў.

Паводле інфармацыі ФСБ, праз Telegram каардынаваўся тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў сакавіку 2024 года.

Паводле звестак ФСБ, выкарыстоўваючы аналітыку месенджара, зламыснікі збіралі інфармацыю аб перамяшчэннях высокапастаўленых вайскоўцаў, блогераў і журналістаў, якія пасля сталі ахвярамі злачынстваў.

Акрамя таго, у спецслужбе паведамілі, што ў Расіі было папярэджана 475 тэрактаў, падрыхтоўка якіх вялася праз Telegram.

ФСБ даводзіць, што Telegram у Расіі атрымаў статус не сродку сувязі, а стратэгічнай зброі праціўніка.

У кантэксце вайны месенджар называюць лічбавым штабам НАТА і Украіны.

Дурава вінавацяць у тым, што ён не ідзе на супрацоўніцтва з расійскімі сілавікамі. 

Таму ў жніўні 2025 года ў Расіі абмежавалі галасавыя выклікі ў Telegram, што, сцвярджае ФСБ, знізіла кіберзлачыннасць у РФ на 23%.

10 лютага 2026 года Раскамнагляд пачаў маштабную блакіроўку, якую называюць «дэградацыяй трафіку» — хуткасць працы месенджара ўпала на 55%.

Дураў тады адказаў, што з гэтай задумы нічога талковага не атрымаецца. 

«Расія абмяжоўвае доступ да Telegram у спробе прымусіць сваіх грамадзян перайсці на дзяржаўны месенджар, створаны для назірання і палітычнай цэнзуры.

8 гадоў таму Іран спрабаваў такую ж стратэгію — і праваліўся. Ён забараніў Telegram на выдуманых падставах, спрабуючы прымусіць людзей карыстацца дзяржаўнай альтэрнатывай.

Нягледзячы на забарону, большасць іранцаў усё яшчэ карыстаюцца Telegram (абыходзячы цэнзуру) і аддаюць яму перавагу перад праграмамі з назіраннем.

Абмежаванне свабоды грамадзян ніколі не з'яўляецца правільным адказам. Telegram абараняе свабоду слова і прыватнасць, нягледзячы на ціск» — напісаў тады Павел Дураў.

Цяпер супраць Паўла Дурава ў Расіі распачата крымінальная справа па артыкуле «Садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1.1 арт. 205.1 КК РФ).

Каментары1

  • Мудрец
    24.02.2026
    досиделся на двух стульях. История руслана-нурлана, Павлика не чему не научила, ещё один "...мальчик, который любил деньги....".

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца13

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць