У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу
На міліцэйскую лінію «102» звярнуўся 26‑гадовы жыхар сталіцы і паведаміў, што невядомы распыліў яму ў твар пярцовы балончык. Як высветлілася, перад тым мужчына трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне і афармляў еўрапратакол. З-за гэтага ён не мог прыбраць з праезнай часткі свой грузавік МАЗ, і гэта прадвызначыла наступныя падзеі.

У гэты час побач праязджаў аўтамабіль таксі. Яго кіроўца ў грубай форме запатрабаваў вызваліць дарогу. Калі патрабаванне не было выканана, таксіст спачатку адвёз куды трэба свайго пасажыра, а пасля вярнуўся да месца ДТЗ, падышоў да кіроўцы грузавіка, распыліў яму ў твар газ і паехаў далей.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу падазраванага па прыкметах і затрымалі 46‑гадовага таксіста, жыхара Мінскага раёна.
У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары