Грамадства1414

Вальфовіч упэўнены, што савецкая вайсковая тэхніка ў Беларусі праслужыць яшчэ гадоў з 20

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас праверкі адной з часцей 72‑га вучэбнага цэнтра пад Барысавам расказаў, як у Беларусі праводзіцца мадэрнізацыя вайсковай тэхнікі, піша БелТА.

Фота: БелТА

Вольфовіч падкрэсліў, што савецкая тэхніка першапачаткова стваралася з вялікім запасам трываласці. Значная яе частка дасталася Беларусі ў спадчыну ад Беларускай вайсковай акругі, што існавала ў СССР.

«Некаторыя ўзоры 1986, 1988 года, ёсць і старэйшыя. Але мы бачым, як тэхніка захоўваецца. Я думаю, яна яшчэ гадоў 20 праслужыць», — упэўнены вайсковы чыноўнік.

Ён мае на ўвазе танкі і баявыя машыны пяхоты, якія маюць значны рэсурс трываласці і добра паддаюцца абнаўленню. Авіяцыя ж — справа іншая:

«Мадэрнізаваць самалёты, якія састарэлі, — гэта няправільнае рашэнне. Таму мы набываем новыя самалёты Су-30СМ2, што адпавядаюць усім сусветным стандартам».

Паводле слоў дзяржсакратара Рады бяспекі, уся тэхніка, якая мела ў гэтым патрэбу, прайшла рамонт. Акрамя таго, амаль на ўсіх танках і БМП узбраенне было перааснашчана і мадэрнізавана. Так, танкі Т-72Б даведзены да ўзроўню Т-72Б3: у іх цалкам абноўлены комплекс узбраення і ўсталяваныя сучасныя беларускія прыцэлы «Сасна», якія, маўляў, не саступаюць замежным аналагам і карыстаюцца попытам за мяжой. 

Акрамя асноўнай брані, танкі цяпер абсталёўваюцца дадатковымі ахоўнымі экранамі — так званымі «маскамі» — для супрацьдзеяння беспілотнікам, а таксама сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. 

Каментары14

  • Аххаха
    04.02.2026
    Нават і 50 паслужаць, Шурык, калі не ваяваць!
  • все и всюду уверены
    04.02.2026
    Такого же мнения и руководство Минтранса и БелЖд. Там тоже уверены, что, железнодорожный, 50 летний, подвижной состав, прослужит ещё 20 лет.....
  • Ёсік
    04.02.2026
    ГАЗ-66, так званая шышыга, яна састарэла ўжо. Ёсьць свой аўтазавод, зрабілі 3-4 мадэлі для парадаў перад старым цягаць такое ж ражно (гарматы) савецкае. Калі чалавек жабрак ці збанкрутаваў, дык чаравікі белвест ды ліверка вельмі добрыя па якасьці, ён будзе аб гэтым усім казаць.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць