Спорт

Беларускі хакеіст змяніў у НХЛ клуб, іншага выставілі на драфт адмоў

Абаронца Ілля Салаўёў змяніў «Каларада Эвэланш» на «Пітсбург Пінгвінз».

Фота: nhl.com

«Пітсбург» займае восьмае месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі, у той час як ужо былы клуб беларуса з адрывам лідзіруе на Захадзе.

У гэтым сезоне Ілля згуляў усяго 16 матчаў за «Каларада», набраўшы тры балы (адна шайба + дзве галявыя перадачы». Усяго ў Нацыянальнай хакейнай лізе ў яго з 2023 года, Салаўёў гуляў таксама за «Калгары», за два сезоны правёўшы 31 матч (1+6).

Таксама ў актыве абаронцы больш за 250 паядынкаў у Амерыканскай хакейнай лізе і 73 (20+53) выніковыя балы.

У гэтым сезоне ў НХЛ гуляюць наступныя беларусы: Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Улад Калячонак («Бостан»), Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), Мікіта Талапіла («Ванкувер»).

Праўда, Калячонка «Бостан» выставіў на драфт адмоў, яго могуць забраць бясплатна. Калі гэтага не адбудзецца, то Улада адправяць у фарм-клуб. Калячонак пачынаў сезон у «Даласе», але потым быў адпраўлены ў «Бостан», усяго ў гэтым сезоне згуляў 13 матчаў, набраўшы тры балы (1+2).

У Коласава і Талапілы ўсяго па тры і два матчы ў гэтым сезоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі20

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі20

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць