Свет33

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША

Венесуэла пачала павольна аднаўляць здабычу нафты пасля таго, як ЗША ўвялі санкцыі на яе экспарт у снежні 2025 года. Дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA аднаўляе вытворчасць у раней прыпыненых нафтавых скважынах, паколькі экспарт сыравіны вяртаецца, хоць і пад амерыканскім наглядам, піша Reuters.

Дэталь статуі па нафтавых матывах у Каракасе. Фота: Javier Campos/dpa (Photo by Javier Campos/picture alliance via Getty Images

У першыя тыдні санкцый экспарт нафтапрадуктаў з Венесуэлы амаль спыніўся, і толькі кампанія Chevron, у рамках сумесных прадпрыемстваў з PDVSA, атрымала ліцэнзію на пастаўкі. Гэта прывяло да таго, што мільёны барэляў нафты засталіся ў нафтасховішчах, а PDVSA была вымушаная часова закрыць скважыны і знізіць здабычу ў сумесных прадпрыемствах.

На мінулым тыдні агульная здабыча сыравіны ў Венесуэле ўпала да прыкладна 880 000 бараляў у дзень, у параўнанні з 1,16 мільёна бараляў у дзень у канцы лістапада. Асноўны нафтавы рэгіён — пояс Арынока — скараціў вытворчасць з 675 000 да 410 000 бараляў у дзень.

На гэтым тыдні з венесуэльскага ўзбярэжжа адышлі два супертанкеры з каля 1,8 мільёна бараляў сыравіны кожны, магчыма, у рамках паставак у 50 мільёнаў бараляў па дамоўленасці паміж Каракасам і Вашынгтонам. Адно з суднаў накіроўваецца да тэрміналу South Riding Point на Багамах.

У PDVSA таксама праводзіцца ўнутраны аўдыт пасля кібератакі ў мінулым месяцы, якая часова паралізавала цэнтральныя сістэмы кампаніі і замарудзіла пастаўкі нафты ды размеркаванне паліва ўнутры краіны. Аўдыт павінен дапамагчы вызначыць кароткатэрміновыя планы па аднаўленні здабычы, перапрацоўкі і захоўвання нафты, а таксама падрыхтаваць прапановы для інвестыцый у рамках 100‑мільярднага плана Трампа па аднаўленні нафтавай прамысловасці Венесуэлы.

Акрамя таго, амерыканскія трэйдынгавыя кампаніі Trafigura і Vitol атрымалі ліцэнзіі на вядзенне гандлю венесуэльскай нафтай, і цяпер вядуцца перамовы з перапрацоўшчыкамі ў ЗША, Індыі і Кітаі наконт паставак сыравіны.

Каментары3

  • Найперш не галасі!
    14.01.2026
    Цікава, па якой цане нафту забярэ Кітай. Можа яшчэ выгадней за шахер-махер з баліварыянскімі сацыялістычнымі афэлкамі.

    Ну пра аднаўленне права і законнасці гэта не пра геніяльна лапідарнага.
    Права і законнасць - гэта ж клопаты "левакоў", так?
    )))
  • Санта Бэрримор
    14.01.2026
    Найперш не галасі! , у Китая под боком другой убогий донор.
  • кошты выстаўляе Д. Трамп
    15.01.2026
    Найперш не галасі! , кошты выстаўляе Д. Трамп, А У імперыі маскавы яны на 30% бяруць, каля 12 $

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць