Надвор'е11

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?

Сучасная сістэма наймення прайшла шлях ад адвольных назваў у гонар святых да строгіх алфавітных спісаў і ўнікальнай нямецкай праграмы «спонсарства надвор'я», якая дапамагае фінансаваць незалежную навуку.

Да сярэдзіны XX стагоддзя імёны прыродным з’явам давалі адвольна, што часта стварала хаос. У розныя часы ўраганы называлі паводле імёнаў святых, у чый дзень яны здарыліся, альбо паводле назваў гарадоў, каля якіх яны праходзілі, ці нават паводле назваў затанулых у выніку стыхіі караблёў. Часам назва магла быць звязана проста з датай здарэння.

Першая міжнародная сістэма назваў для ўраганаў і штормаў была заснаванаў 1955 годзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй (СМА), якая з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН. Спачатку ў спісы траплялі толькі англійскія, іспанскія і французскія імёны. Цікава, што да 1979 года ўсе яны былі выключна жаночымі, і толькі пазней было вырашана дадаваць мужчынскія імёны для захавання парытэту.

Паколькі рэгіёнаў фармавання штормаў некалькі, для кожнага складаецца ўласны пералік. Напрыклад, для Атлантычнага акіяна існуе шэсць алфавітных спісаў з 21 імені, якія выкарыстоўваюцца шэсць гадоў запар, а потым паўтараюцца па коле.

Калі ж ураган становіцца асабліва разбуральным і забірае чалавечыя жыцці, спецыялісты СМА назаўжды выключаюць яго імя са спісаў.

Еўрапейская сістэма

У нашым рэгіёне сітуацыя выглядае інакш, і галоўным хросным бацькам надвор’я тут выступае Інстытут метэаралогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Менавіта там у 1954 годзе прапанавалі даваць імёны ўсім барычным сістэмам, што праходзяць над Еўропай.

Да 1998 года ў Берлінскай сістэме цыклонам заўсёды давалі жаночыя імёны, а антыцыклонам — мужчынскія, але пасля патрабаванняў грамадскасці аб роўнасці была ўведзена штогадовая ратацыя.

З 2002 года гэты працэс стаў адкрытым для ўсіх ахвотных дзякуючы праграме «Спонсар надвор'я». Любы чалавек можа фактычна купіць імя для будучага цыклона (за 260 еўра) ці антыцыклона (за 390 еўра). Існуюць пэўныя патрабаванні: імёны павінны быць афіцыйна прызнаны мясцовымі ЗАГСамі.

Грошы, атрыманыя ад продажу імёнаў, накіроўваюцца на падтрымку працы метэастанцыі Berlin-Dahlem, якая не атрымлівае дзяржаўнага фінансавання. Такім чынам большасць імёнаў, якія мы чуем у навінах, належаць звычайным людзям, якія зрабілі такі незвычайны падарунак сабе ці сваім блізкім.

Сістэма наймення ў Берліне падпарадкоўваецца строгаму алгарытму чаргавання паводле полу. У цотныя гады цыклоны атрымліваюць жаночыя імёны, а антыцыклоны — мужчынскія. У няцотныя гады сітуацыя мяняецца: цыклоны называюць мужчынскімі імёнамі, а антыцыклоны — жаночымі.

Адкуль імя «Улі»?

Сістэма Берлінскага ўніверсітэта не адзіная ў Еўропе. З 2015 года іншыя краіны пачалі аб'ядноўвацца ў групы для наймення моцных штормаў. Напрыклад, група «Захад» (Вялікабрытанія, Ірландыя, Нідэрланды) або група «Паўднёвы захад» (Францыя, Іспанія, Партугалія, Бельгія, Італія).

Карта прагнозу надвор'я ад Інстытута метэаралогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна на 10 студзеня. Крыніца: wetterpate.de

Што тычыцца цыклона, які спрычыніўся да непагадзі ў Беларусі ў апошнія дні, то яго міжнародная назва — «Фрэнсіс» (Francis). Гэтае імя яму надала партугальская метэаслужба IPMA (Інстытут мора і атмасферы Партугаліі), спецыялісты якой зафіксавалі ўтварэнне вобласці нізкага ціску яшчэ ў самым канцы 2025 года. У той жа час нямецкія метэаролагі, згодна са сваёй класіфікацыяй, прысвоілі яму імя «Улі» (Ulli), узятае са спісу спансаваных імёнаў на 2025 год

У пачатку 2026 года цыклон абрынуўся на Пірэнейскі паўвостраў, пасля чаго прайшоў праз Заходнюю Еўропу, выклікаўшы сур’ёзныя праблемы ў Францыі, і ўрэшце дасягнуў тэрыторыі Беларусі, адкуль накіраваўся на Расію.

Каментары1

  • туда куда надо
    10.01.2026
    "отправился НА россию" - респект!

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхільнікі Джэны Артэгі ўсхваляваныя яе знешнім выглядам9

Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра16

Хрусцець пальцамі — гэта шкодна ці не?1

Сёння ноччу чакаецца інтэнсіўны зарапад5

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць