Грамадства1010

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?

Беларусаў здзівіў і абурыў надпіс на бутэльцы малака ад магілёўскага прадпрыемства «Бабуліна крынка»: «Пасля ўскрыцця ўпакоўкі не захоўваць», пра які напісала ў Threads адна з карыстальніц. Публікацыя выклікала шырокае абмеркаванне: людзі жартавалі, што літр малака цяпер трэба ўжываць за некалькі хвілін, і сумняваліся ў якасці прадукту. Журналісты выдання «Смартпрэс» праверылі інфармацыю ў крамах і пацвердзілі — такі надпіс сапраўды ёсць. Але што ён азначае?

Фота: «Смартпрэс»

На гарачай лініі «Бабулінай крынкі» патлумачылі, што гэтая фармулёўка выкарыстоўваецца даўно і ніякіх новых зменаў не ўносілася. Сэнс у тым, што тэрмін прыдатнасці пазначаецца толькі для герметычна закрытай упакоўкі. Пасля яе адкрыцця вытворца не можа кантраляваць умовы захоўвання і, адпаведна, не нясе адказнасці за якасць прадукту.

У кампаніі адзначылі, што людзі захоўваюць малако па-рознаму: хтосьці — у халадзільніку, а хтосьці — у неналежных умовах. Акрамя таго, пасля ўскрыцця ўпакоўкі ў малако трапляюць бактэрыі з паветра, што паскарае яго псаванне. Таму ніхто з вытворцаў не пазначае, колькі дзён можна захоўваць малако пасля адкрыцця.

Такім чынам, надпіс не забараняе захоўваць малако пасля адкрыцця, але азначае, што вытворца гарантуе якасць толькі да моманту парушэння герметычнасці ўпакоўкі.

Каментары10

  • 111
    31.12.2025
    І паўсюль на ўпакаванні RUS. Быццам бы прыдатак Расеі.
  • Ганка
    31.12.2025
    Žvir , значыць што яго кіпяцілі пры высокай тэмпэратуры, таму на смак яно як кіпячонае малако, ня мае бактэрый і можа захоўвацца паўгода-год.
  • Žvir
    31.12.2025
    Ганка, dyk a prosta pasteryzavanaje chiba nie kipiacili, i chiba jano maje bakteryi ? A heta jašče i "narmalizavanaje"... Taksama pytannie...

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць