Грамадства99

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне

У TikTok з’явілася відэа, на якім беларуска паказала незвычайны выгляд малака ад вядомага айчыннага вытворцы. На дне ўпакоўкі быў заўважаны чорны асадак, што выклікала ў людзей пытанні пра якасць і бяспеку гэтага прадукту, піша BGMedia.

отечественное молоко с черным осадком на дне упаковки
Малако з чорным асадкам. Скрыншот відэа ў TikTok

Пра падобны выпадак паведамляла раней жыхарка Кобрына, але пра іншую фірму — «Мінскую марку». Па словах жанчыны, малако мела невыносны пах і смак, нягледзячы на яшчэ дзейны тэрмін прыдатнасці.

Гэтым разам у TikTok паскардзіліся на малако ад ААТ «Малочны свет». На фатаздымках, якімі падзялілася карыстальніца Наталля, бачна, што тэрмін прыдатнасці прадукту яшчэ не скончыўся. Але на ім ужо можна пабачыць тое, што выглядае як прыкметы псавання.

У каментарах пад відэа ў тыктоку многія беларусы адзначылі, што «беларуская малочка сапсавалася». Карыстальнікі выказалі розныя здагадкі пра магчымыя прычыны. Адныя лічаць, што на айчынных прадпрыемствах шырока выкарыстоўваюць «хімію ў сініх парашках». Іншыя мяркуюць, што праблема можа быць у тым, што «найлепшая прадукцыя ідзе на экспарт», а таму на ўнутраны рынак трапляе не заўсёды якасны тавар.

срок годности молока
Тэрмін прыдатнасці малака. Скрыншот відэа ў TikTok
  • «Знаёмы працаваў на малочным першым камбінаце, расказваў, як цыстэрнамі завозяць хімію ў выглядзе сініх парашкоў».
  • «Дык малака даўно няма. Фермаў няма!».
  • «Таму што п’ём хімію, кароў няма».
  • «Хто там кажа пра беларускую якасць?»
  • «Якасць нашай прадукцыі даўно змянілася, асабліва малочка. Усё найлепшае на экспарт».

Некаторыя карыстальнікі ўпэўненыя, што праблема не ў якасці самога прадукту, а ў тары.

«Гэта не асадак, а проста брудная бутэлька звонку або дэфект пластыку», — выказаўся адзін з карыстальнікаў.

Але былі і іншыя версіі: частка людзей палічыла, што малако магло «падгарэць» падчас апрацоўкі, бо «ў ультраўстаноўцы тэмпература даходзіць да 120 градусаў».

Каментары9

  • Дионис
    09.12.2025
    Ты пробовал?
  • Доктор Хэви
    09.12.2025
    Да,рекомендую. Держит около суток,качественный продукт!
  • Гиленд
    09.12.2025
    Ребята,давайте чуть потише здесь об этом.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць