Грамадства33

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

«Мікола Швец не лічыў сябе тэрарыстам, ён называў сябе дыверсантам. Казаў, што ён агент службы бяспекі Украіны і што быў падрыхтаваны, каб здзейсніць гэты ўчынак супраць тэхнікі ворага. Ён лічыў свае дзеянні абсалютна законнымі».

Мікалай Швец — галоўны фігурант справы аб падрыве расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах. Скрыншот БТ

Перакладчык і былы палітвязень Сяргей Паўлавіцкі расказаў «Нашай Ніве», як за кратамі пазнаёміўся з некаторымі фігурантамі справы аб падрыве расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.

У СІЗА КДБ Сяргей сустрэў украінца Мікалая Швяца — афіцыйныя органы яго называлі выканаўцам той дыверсіі:

«Прывялі хлопца, ён назваў сябе — кажа, Мікола. Слова за слова, і ён сказаў, з якой нагоды ён там — маўляў, я ж самалёт іхні падарваў.

[…] Мікола не лічыў сябе тэрарыстам, ён называў сябе дыверсантам. Казаў, што ён агент службы бяспекі Украіны і што быў падрыхтаваны, каб здзейсніць гэты ўчынак супраць тэхнікі ворага. Не памятаю, каб ён выказваў асаблівую варожасць супраць Беларусі. Ён проста лічыў свае дзеянні абсалютна законнымі [ва ўмовах, калі на Украіну напалі]».

Паўлавіцкі заўважае, што Швец у расказах пра дыверсію ніколі не згадваў іншых людзей. Казаў пра ўсё ў адзіночным ліку — маўляў, я прыехаў у Беларусь, уладкаваўся на працу, здабыў дрон і запусціў яго. Калі ўкраінца пераводзілі з СІЗА КДБ летам 2024-га, ён яшчэ не ведаў, што яго вызваляць, але спадзяваўся на гэта:

«Апошнія месяцы ён жыў чаканнем, што яго забяруць свае. Калі ён ад'язджаў, гэта магло быць што заўгодна — перавод у іншую камеру, іншую ўстанову. Мы яму сабралі торбу належным чынам, паклалі сала і каўбасы, так што паехаў не галодны, не мусіць на нас крыўдзіцца».

Перадачаў у Швяца не было — проста не меў людзей, якія маглі б іх перадаць. Мікалай прасіў перадаць ліст украінскаму паслу, але замест гэтага яму прапаноўвалі гутарку з прапагандыстамі: маўляў, скажаш наўпрост у камеру для Зяленскага ці Буданава. На гэта ўжо не пагаджаўся сам Швец.

У іншай камеры Сяргей пазнаёміўся з яшчэ адным фігурантам той справы, Андрэем Сцяпуркам:

«У момант знаёмства Андрэй адразу сказаў — маўляў, прабач, але я пра сябе нічога расказваць не буду. Калі яго некуды забралі з камеры, мне расказалі, што ў хлопца не ўсё проста, ён завязаны ў нейкіх тэрарыстычных справах, а ў якіх, ніхто асабліва не ведаў. Былі здагадкі, што можа ён звязаны з пейнтбалістамі.

Потым ён расказаў, што ў яго насыпаная прыгаршча артыкулаў. Увесь час яго выклікалі на допыты, і аднойчы ён вярнуўся нейкі задаволены — мы так зразумелі, што яму нешта з тых артыкулаў скінулі».

Андрэй Сцяпурка. Фота: сацсеткі

Калі Швяца вызвалілі і адправілі ва Украіну, Сцяпурка жыў надзеяй на тое, што справа разваліцца — маўляў, якая справа пра тэрарызм без галоўнага «тэрарыста»? Але скончылася тым, што фігурантаў той справы перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1, дзе яны і знаходзіліся да суда. Па даных праваабаронцаў, цяпер Андрэй Сцяпурка адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі №1.

Падчас этапавання Паўлавіцкі сустрэў Дзяніса Сакалова — гэты фігурант справы Мачулішчаў таксама адбывае цяпер тэрмін:

«Дзяніс — чалавек аптымістычны, рашучы, напорысты, вельмі ініцыятыўны. Ён сапраўдны прадпрымальнік, у яго ў галаве пастаянна нараджаюцца нейкія бізнэс-планы. 

Дзяніс Сакалоў. Скрыншот відэа АНТ

Былі там і добра распрацаваныя планы, напрыклад, будаўніцтва разумнага дома. Дзяніс дакладна ведаў, якое абсталяванне там будзе стаяць, дзе будуць знаходзіцца датчыкі».

Наколькі вядома, Сцяпурку далі каля 6 гадоў калоніі, Сакалову — 13. Швец быў памілаваны, яго аддалі Украіне.

Нагадаем, раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Пасля самалёт адправілі на рамонт на 325‑і авіяцыйны рамонтны завод, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.

Па гэтай справе асудзілі 12 чалавек. Мікалаю Швяцу далі 25 гадоў пазбаўлення волі, іншым «саўдзельнікам» — ад 15 да 25 гадоў пазбаўлення волі, а «іншым абвінавачаным па справе» — ад 2 гадоў 3 месяцаў да 15 гадоў. Канкрэтныя прысуды кожнаму з абвінавачаных, акрамя Швяца, не называліся.

Каментары3

  • Хаха три раза.
    31.12.2025
    Грустные мысли пробуждает эта статья. Своего диверсанта Украина забрала. И это логично. Просила ли отдать наших граждан? Возможно. Или не просила. Даже если просила, они продолжают сидеть. И помочь им может только чудо. Но в чудеса в делах, где есть обвинения в терроризме, я не очень верю.
    И вывод напрашивается тоже грустный. Либо жертвовать собой от отчаяния без надежды на улучшение. Либо сидеть и не высовываться. Потому что шансов у нас нет.
    И никакого просвета не видно. А когда Григорич наконец *** *** ***, имеющая огромную силу хунта типа Тертеля и Карпенкова может и концлагеря с судебными тройками для всех желающих устроить.
    С новым годом, беларусы.

    [Зрэдагавана]
  • НАТО
    31.12.2025
    Хаха три раза., и тебя с НГ, русский!
  • СЛАВА ГЕРОЯМ !!!!!!
    31.12.2025
    ГЕРОЯМ СЛАВА!!!!!!

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут4

Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі37

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш15

«Гэта быў момант крайняй безнадзейнасці». Беларускі журналіст распавёў, як турыстам паехаў у Іран і трапіў у турму9

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў4

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА17

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе26

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць