Вайна1414

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале

У Пакроўску двое расійскіх вайскоўцаў расстралялі сем чалавек, сярод якіх цэлая сям'я. Прычынай расправы стала тое, што салдаты патрабавалі алкаголь, а яго не было. 

Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле звестак, якія сталі вядомыя ўкраінскаму праекту «Хачу жыць» з крыніц у расійскім войску, трагедыя адбылася ў ноч на 21 снежня ў доме № 84 на вуліцы Цэнтральнай.

Два байцы 30‑й мотастралковай брыгады — Рынат Галімзянаў (ураджэнец Башкартастана, 1996 г. н.) і раней судзімы Аляксей Агафонаў (з Бураціі,1987 г. н.) — уварваліся ў падвал, дзе людзі хаваліся ад вайны.

Да салдат выйшлі Аляксандр Завадскі і яго сын Яраслаў. Калі на патрабаванне даць спіртное мужчыны адказалі, што алкаголю няма, расіяне адкрылі агонь і забілі бацьку і сына на месцы.

Пасля гэтага забойцы спусціліся ўглыб падвала і расстралялі там усю сям'ю: бацьку Дзмітрыя Гулько, маці Аксану Гулько, іх сына Дзмітрыя Гулько і маці Аксаны — Надзею. Таксама быў забіты мужчына па імені Аляксандр.

Яшчэ адзін чалавек, Пётр Мяронцаў, атрымаў раненне, але прыкінуўся мёртвым і пазней змог уцячы.

Каб схаваць сляды злачынства, салдаты падпалілі дом і далажылі свайму камандзіру з пазыўным «Вуду», што нібыта знішчылі «ўкраінскую ДРГ».

Забойцаў затрымалі 23 снежня дзякуючы сведчанням Мяронцава. 

Раней паведамлялася пра яшчэ адно зверства байцоў гэтай жа брыгады: 22 снежня яны згвалтавалі мясцовую жыхарку Вікторыю Швайко, а яе мужа закатавалі і забілі. Сужэнцы чакалі «вызвалення» ад Украіны. 

Каментары14

  • Спадар
    29.12.2025
    Насамрэч "ждуны" дачакаліся "своіх освободітелей"..
  • Расплата
    29.12.2025
    Гарэць катам у пекле за забойствы ўкраiнскага народу.
  • бабруйчанін
    29.12.2025
    За 4 гады вайны ні спачатку ні пасля я ні чул аб дзяржаўнай службе эвакуацыі прыманне абустройства эвакуваных в Украіне.
    Бачыл " рэкламныя" сюжэты аб 2000гр( меней 50$)сыходзячым з цягніка.
    А пасля ....
    Ні праграмы ні служб Нічога..
    Нешта працягвают рабіць застаўшыяся валанцёры
    Людзі кінуты .. навешаны ярлык сепары ждуны і ..так ім
    Наконт гэтай сямьі??? Старыя бацькі ні зусім разумныя дзеці..
    І што? А дзе абраны" эўрапейскі кірунак" каштоўнасці ...
    Таму маралізатараў з поўдня .

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць