У Гомелі пад руінамі перакрыццяў двух паверхаў у доме на вуліцы Косарава знойдзена загінулая жанчына. Пра гэта сёння паведамілі на пасяджэнні штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

17 снежня, меркавана ў выніку выбуху газу ў адной з кватэр, абрынуліся пліты сёмага і восьмага паверхаў.
Пры разборы завалаў на шостым паверсе 22 снежня а 21:30 было знойдзена цела жанчыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта жыхарка дома.
З інфармацыі «НН», выбух адбыўся пры ўстаноўцы навясной столі ў кватэры.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
она все лишь хотела сделать себе потолок...