Сучасны спартыўны комплекс для студэнтаў БДТУ на вуліцы Беларускай неўзабаве дабудуюць. Падрабязнасці пра ход работ расказалі ў «Мінскбудзе».

Комплекс размешчаны на набярэжнай Свіслачы, праекціроўшчыкі прадугледзелі эфектны спуск да вады і веладарожак.
Спецыялісты запэўніваюць, што будынак арганічна ўпісаўся ў мясцовы ландшафт.
«Ствараецца ўражанне, што гэта не новабудова, а нешта звыклае, што даўно тут знаходзіцца — настолькі ідэальна ўсё злілося», — піша «Мінскбуд».

У новым спартыўным комплексе размесцяцца ўніверсальная зала памерам 42 × 24 м для гульнявых відаў спорту, залы для заняткаў боксам, цяжкай атлетыкай, трэнажорная зала. Таксама для студэнтаў прадугледжаны 25‑метровы басейн на сем дарожак. Акрамя таго, будуць дзве сауны з купелямі.
Цяпер будаўнікі трэста № 35 завяршаюць кладку ламінату ў спартзале.
Паралельна іншыя рабочыя ўсталёўваюць металаканструкцыі ў басейне для мантажу тумбаў для скачкоў. Невялікія аб’ёмы работ засталіся ў аздобнікаў, электрамантажнікаў, спецыялістаў па наладцы ліфтаў.

Ужо паступае спартыўнае абсталяванне, у тым ліку канаты, слупы, платформа для баксёрскага рынга. Паступаюць мэбля і трэнажоры, адзначылі ў «Мінскбудзе».

Па меры гатоўнасці памяшканняў студэнты далучаюцца да навядзення парадку.

-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары