«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну
Байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Каліноўцы», перадалі тэрміновую дапамогу палітычным зняволеным, якія ўчора выйшлі на волю і нечакана былі дэпартаваныя ва Украіну, хаця іх чакалі ў Літве.

«Каліноўцы» набылі і перадалі вызваленым прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, а таксама мабільныя тэлефоны для наладжвання сувязі.
Як піша прэс-служба Палка, ім ужо ўдалося стэлефанавацца з некаторымі з вызваленых. Паводле іх слоў, усе яны знаходзяцца ў бяспецы і ім аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары