Свет33

Літва паслала ў Мінск ноту пратэсту ад МЗС

9 снежня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў сувязі з гібрыднымі атакамі і захопам транспарту літоўскіх перавозчыкаў, паведаміла прэс-служба ведамства. Літва адзначыла, што Беларусь адмовілася весці перамовы ў рамках АБСЕ, бо яе не задаволіў узровень прапанаваных сустрэч.

МЗС Літвы

Літоўскае МЗС патрабуе ад Беларусі наладзіць кантроль над паветранай прасторай і вярнуць незаконна ўтрыманую ў краіне маёмасць грамадзян ЕС. Таксама літоўскі бок выказаў шкадаванне, што беларускі бок не скарыстаўся магчымасцю абмеркаваць праблемныя пытанні на тэхнічным узроўні, на што Літва была гатовая падчас пасяджэння Рады міністраў АБСЕ 4 снежня ў Вене.

Беларусь прапануе весці дыялог на высокім узроўні (напрыклад, на ўзроўні міністраў замежных спраў), але Літва не гатовая да такіх кантактаў, пакуль беларускі бок не выканае пэўных умоў, якія Рада Еўрасаюза выставіла 12 кастрычніка 2020 года і пацвердзіла ў 2024-м:

  • спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў дэмакратычнага руху, незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці;
  • вызваліць палітычных зняволеных і кампенсаваць ім шкоду;
  • гарантаваць бяспечнае вяртанне асобаў, якія пакінулі краіну;
  • забяспечыць празрысты і інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад назіраннем АБСЕ;
  • гарантаваць правы чалавека, свабоду слова, сходаў і дзейнасць СМІ.

Каментары3

  • анідзе
    11.12.2025
    Хай згаджаюцца на рыжанкова, а потым яго не выпускаюць, пакуль не атрымаюць фуры 😭
  • Žvir
    11.12.2025
    Režym nia ŭ stanie vykanać takija prostyja i naturalnyja patrabavanni...
  • твердолобие
    11.12.2025
    это прекрасные условия, которые выставил Совет Евросоюза, я был бы счастлив, если бы Беларусь их выполнила, но это твердолобие отказываться обсуждать практические вопросы без выполнения этих явно невыполнимых в ближайшее время условий.

    По такой логике ни одна западная страна не должна была бы все 70 лет вести переговоры на высоком уровне и сотрудничать с СССР, потому что и в СССР эти условия не соблюдались

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць