Грамадства44

На журналістку Ірыну Халіп завялі крымінальную справу. Дапытвалі яе старых бацькоў

Пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па «экстрэмісцкім» артыкуле ў дачыненні да спецыяльнага карэспандэнта «Новай газеты Еўропа» Ірыны Халіп. Пра гэта журналістка, што жыве за межамі Беларусі, сама распавяла «Новай Еўропе».

Паводле яе слоў, учора сілавікі прыйшлі з вобшукам да яе бацькоў, якія жывуць у Мінску. Яны прад’явілі пастанову, у якой было сказана, што вобшук праводзіцца ў рамках крымінальнай справы супраць журналісткі.

Падчас следчых дзеянняў сілавікі сказалі, што крымінальная справа па «экстрэмісцкім» артыкуле, але падрабязнасцяў яны нібыта не ведаюць самі. Вобшук праводзілі супрацоўнікі міліцыі, а справа, паводле іх слоў, заведзеная пракуратурай.

Міліцыянты таксама дапыталі маці Халіп Люцыну Бяльзацкую. Яны спрабавалі высветліць, дзе знаходзіцца журналістка, а таксама прасілі даць яе нумар тэлефона. Ніякіх прадметаў, якія маглі б быць звязаныя з працай журналісткі, у кватэры яе бацькоў не знайшлі.

«Гэта зусім дакладны сігнал: памятай, што ў цябе сям’я ў Беларусі, перш чым паклёпнічаць на наш квітнеючы рэжым.

Такога кшталту сігналы любяць рассылаць дыктатарскія рэжымы ва ўсім свеце. Таму памылкова сцвярджаць, што чалавек, які паспеў уцячы з краіны, ужо недасяжны. Тыя, у каго застаюцца закладнікі ў краіне сыходу. Гэтак жа ўразлівыя, ведаючы, што не могуць абараніць ад пераследу сваіх блізкіх», — заявіла Халіп.

Каментары4

  • Смаркатая шкваркаўшчына
    28.11.2025
    А, вы заметили, что лапидария никто не трогает? Как там говорят, - "Держи вора!" - кричит громче всех тот, кто им же и является...
  • :/
    28.11.2025
    за что?

    "Міліцыянты таксама дапыталі маці Халіп Люцыну Бяльзацкую. Яны спрабавалі высветліць, дзе з"

    мама маладзец
  • даведка
    28.11.2025
    Корж из КГБ давно умер, а дело его живёт...

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць