Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра адкрыццё рэгулярных рэйсаў у В’етнам. З 12 кастрычніка кампанія ўжо лётае туды чартарамі (на востраў Фукуок), а з 31 сакавіка 2026 года стартуюць пастаянныя рэйсы ў Нячанг (аэрапорт Камрань).

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: freepik.com
Самалёты Airbus A 330‑200 будуць выконваць палёты двойчы на тыдзень — па аўторках і суботах.
Расклад:
- вылет з Мінска ў 00:30, прыбыццё ў Нячанг у 15:30;
- зваротны рэйс — у 17:30 з прызямленнем у Мінску ў 01:10.
Дарога зойме каля 11 гадзін у адзін бок і каля 11 гадзін 40 хвілін у зваротным кірунку.
Квіткі ўжо прадаюцца: ад 1 393 рублёў у адзін бок і ад 2 704 рублёў за пералёт туды-назад (тарыф «Лайт»). У сістэме браніравання гэтыя цэны пацвярджаюцца.
Непасрэдны рэйс паміж Мінскам і В’етнамам абяцалі, дарэчы, яшчэ ў 2008 і 2012 гадах, але размова тады ішла пра Ханой.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары