Спорт

«МЛ Віцебск» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

Сёння клуб на сваім полі разграміў «Гомель» з лікам 5:0 і за тур да фінішу ўпершыню заваяваў залатыя медалі чэмпіянату краіны па футболе.

Фота: football.by

Мінскае «Дынама» выйграла ў «Дынама» Брэста 2:0 і будзе з сярэбранымі медалямі.

Мазырская «Славія» — трэцяя.

МЛ Віцебск — 67, Дынама Мінск — 62, Славія Мазыр — 54, Дынама Брэст, Мінск — 48…

«МЛ Віцебск» быў заснаваны ў 1971 годзе ў Рагачове як «Дняпро», гуляў у чэмпіянаце БССР, трэцяй і другой, потым першай лізе чэмпіянату Беларусі.

З 2021 года стаў называцца «Макслайн» (спонсар — букмекерская кампанія), у 2022 года выйшаў у вышэйшую лігу, але Беларуская федэрацыя футбола адмовіла ў ліцэнзаванні. Клуб перабраўся ў Віцебск, а ў 2025 годзе змяніў назву на «МЛ Віцебск».

Год таму заняў другое месца ў першай лізе і сёлета адразу выйграў вышэйшую лігу. То-бок у наступным годзе прадставіць Беларусь у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Дарэчы, у наступным годзе Беларусь прадставяць у еўракубках тры, а не чатыры каманды: «МЛ Віцебск» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, мінскае «Дынама» і пераможца Кубка Беларусі, што вызначыцца наступнай вясной, у Лізе канферэнцый.

Вышэйшую лігу пакідаюць «Маладзечна» і «Слуцк», у яе выйшлі «Баранавічы» і «Дняпро» (Магілёў), а «Белшына» згуляе ў стыкавых матчах з клубам, што фінішуе ў вышэйшай лізе 14-м, гэта будзе або «Смаргонь», або «Нафтан», або «Віцебск.

Усё вызначыцца ў апошнім туры ў наступныя выходныя.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць