Спорт88

Былы брамнік Генадзь Туміловіч застаўся ў Ізраілі без працы і трапіў у чорныя спісы банкаў

Не так даўно былы галкіпер зборнай Беларусі па футболе Генадзь Туміловіч атрымаў ізраільскі пашпарт і пераехаў туды жыць і працаваць. Але не ўсё ідзе гладка. «Цяпер знаходжуся ў такой дупе, што самому не выбрацца», — расказвае ён «Трыбуне».

Туміловіч пералічвае складанасці, з якімі сутыкнуўся ў Ізраілі.

— Мова, якая не вучыцца. Відаць, у мяне ўжо дэменцыя развіваецца бурнымі тэмпамі. Працы — нуль. Бо ўвесь Ізраіль сядзеў і чакаў, калі прыедзе Туміловіч. Прыехаў — і аказаўся на*** нікому не патрэбным. Звычайная такая сітуацыя. У мяне заканчваюцца ўсе трэнерскія ліцэнзіі: адны трэба падаўжаць, іншыя — здаваць нанова. Пакуль неяк так. За паўгода ў Ізраілі я паспеў так здзівіць банкаўскую сістэму, што аказаўся ва ўсіх чорных спісах. У мяне рэйтынг 150 з 1000. Гэта такі ўзровень, калі цябе нават не павінны да банка падпускаць. Я падыходжу да банка, вылятае ахоўнік з ружжом і кажа: «Ідзі на*** адсюль». Трохі ўсё ў жартаўлівай форме падаю, але сітуацыя вельмі кепская.

— А як апынуліся ў чорных спісах ізраільскіх банкаў?

— Тут чэкавыя кніжкі яшчэ існуюць. Ну, я ўзяў і выпісаў сабе некалькі чэкаў на дзясятку. Думаў, я іх сабе на дэпазіт паклаў. Адкрываю рахунак — 10 тысяч шэкеляў ляжыць! Думаю: «Ух ты, добрыя чэкі!». А аказалася, што калі праз тры дні ты іх не аплачваеш, то яны лічацца неаплачаным доўгам. А тут гэта самы страшны грэх. Адзін неаплачаны чэк — яшчэ добра, а тры — гэта ўжо катастрофа. Усё, я зараз не магу ні крэдыты ўзяць, ні аплачваць нічога ў растэрміноўку. Банкаўскую картку, груба кажучы, у дупу можна засунуць.

— То-бок гэта чыста праз няведанне правілаў у новай краіне?

— Так, так і ёсць. У банку спрабаваў гэта патлумачыць, копіі дакументаў паказваў. Але маё аддзяленне адправіла звесткі ў галоўны банк. Там пацвердзілі, што тры неаплачаныя чэкі — гэта ўжо п***а. І гэта на вельмі працяглы тэрмін: нехта кажа, што на год, нехта кажа — што на чатыры. Ну і адсутнасць стабільных паступленняў на картку дае аб сабе знаць.

Усё гэта яшчэ і на сям'ю ўплывае. З-за ўсёй гэтай сітуацыі жонцы таксама няпроста. Вось атрымліваецца, што страчваю сям'ю. А сям'я — гэта тое, што мяне яшчэ трымала на плаву, але зараз цяжка. (…)

— Вы ж працавалі трэнерам у мясцовым клубе. Што здарылася?

— Гэта быў пляжны футбол. Чэмпіянат Ізраіля доўжыўся месяц, яшчэ адзін месяц рыхтаваліся — вось і ўвесь сезон. Пляжнага футбола тут, па сутнасці, няма нават на паперы. Няма зборнай Ізраіля. Былі спробы яе стварыць, але федэрацыі футбола пытанне не вельмі цікавае. Патрэбна тэлебачанне і спонсары, каб від спорту прасоўваць. На дадзены момант б'юся галавой аб зачыненыя дзверы.

— Грошы, калі працавалі ў ізраільскім пляжным футболе, былі?

— Не, вядома. Грошы можна было толькі пра***ць, а не зарабіць. Прафесійных каманд няма ў прынцыпе. Груба кажучы, я сабраў каманду, ты сабраў каманду і яшчэ шэсць нашых сяброў сабралі каманды. Хто па мячы праз раз трапляе — падыходзіць. Згулялі за месяц і пра пляжны футбол шчасна забыліся. Федэрацыя кажа, што ні грошай, ні спонсараў няма. Адзіны плюс — праводжу індывідуальныя брамнікаўскія трэніроўкі на пяску. Усе займаюцца вялікім футболам, таму трэніроўкі магу праводзіць толькі па выхадных. Для падтрымання штаноў гэтага мала.

— Ізраіль — дарагая краіна?

— Раней думаў, што самыя дарагія краіны — Швейцарыя, Манака, Сінгапур. Якое, блін?! У Ізраілі не цэннік, а нешта ўвогуле нерэальнае. Для мяне гэта не тое, што нечаканасць, я проста а***ў. Калі працаваць на звычайнай працы (не кажу там пра ўсякіх айцішнікаў), то трэба мінімум 18 гадзін у суткі працаваць, каб спакойна аплачваць кватэру і больш-менш нармальна жыць. Не ўсё так салодка.

Калі гуляў у Ізраілі (са студзеня па ліпень 2000‑га ў складзе «Хапаэля Іроні». — Tribuna.com), у мяне ўзровень заробку быў даволі прыстойны. У Ізраілі тады плацілі крыху больш, чым у сярэднім клубе расійскай прэм'ер-лігі. Калі такія заробкі, хіба ты заўважаеш цэны?

— Дзяржава ў Ізраілі дапамагае?

— Паўгода для рэпатрыянтаў была штомесячная выплата ў памеры 2000 даляраў. З ёй было нашмат лягчэй, зараз жа — х***ва. Гэтая дапамога скончылася. А мая інваліднасць нікуды не дзелася. То-бок трэба пацвярджаць не толькі ліцэнзію, але і інваліднасць. З выгляду трымаюся, смяюся, але ўсё гэта на маральна-валявых.

— Адкуль у вас інваліднасць?

— У мяне трэцяя група, Чарнобыль, шчытападобная залоза. У нас жа з анкалогіяй у Беларусі ўсё пышна, яе проста няма. Бальніцы перапоўнены, але гэта «незразумела» хто і «незразумела» што яны там робяць. Гэта калі паслухаць нашых дзеячаў, даў****аў. Толькі за кошт аптымізму трымаюся. Цяжкая фізічная праца мне супрацьпаказаная. Можна сказаць, дзядзька Генік здзімаецца паціху.

— То-бок нават на будоўлю ці грузчыкам пайсці не можаце?

— Усё спрабаваў, шмат дзе працаваў. Мне 54 гады, здароўе ўжо не тое, усё складана. Дактары дазволу не даюць. А калі на свой страх і рызыку разгружаў кантэйнер, то потым тыдзень устаць не мог. Думаў, што памру.

У цэлым па здароўі пытанні вялікія — спорт, с**а, не дадае здароўя. Зараз правяраюць, круцяць-муцяць, аналізы-шманалізы. Шукаюць, як мне падоўжыць жыццё, але нешта пакуль нічога не знаходзяць. Раней плюнуў бы ўжо, але тут рэальна хранова сябе адчуваю праз дзень. Плюс дачка маленькая, трэба на ногі падымаць.

А ў педагагічнай сферы [каб працаваць] мова патрэбная — гэта асноўная праблема. Увечары, бывае, пакурыш — загаворыш, а раніцай ужо нічога не памятаеш.

— У вялікім футболе без іўрыту ніяк?

— Спачатку трэба пацвердзіць ліцэнзію. Калі працаваць дзесьці ў акадэміі, то іўрыт патрэбны. Да мяне ўжо на індывідуальныя трэніроўкі іўрытамоўныя прыходзяць, працэс ідзе. Тым больш у маім горадзе амаль усе па-руску гавораць, ізраільцяніна сапраўднага сустрэць вельмі цяжка.

Каментары8

  • Суповой пакетик
    23.11.2025
    Эйн давар! Прорвемся! Все будет хорошо (аколь беседер), зе давка кан, - это в самом деле так, - только держитесь и не падайте духом! Нет, правда, все БУДЕТ хорошо, - только глядите на свои сегодняшние злоключения сквозь призму этого непременного варианта. Беацлаха!!
  • Цікава
    23.11.2025
    Нашы алкатрэнеры за мяжой асоба не патрэбныя. Хм цікава чаму
  • Мыш
    23.11.2025
    Можа і праўда дэменцыя, калі дарослы чалавек лічыць, што можна чэкам начараваць сабе грошы га рахунак. Банкі ж там дурныя, мышак не ловяць і на слова вераць.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць