Амерыканская тэлевізійная акадэмія абвясціла намінантаў 78‑й прэміі «Эмі», якая адбудзецца 14 верасня. Лідарам па колькасці намінацый стаў медыцынскі серыял «Бальніца Піт» — ён прэтэндуе адразу на рэкордныя 25 узнагарод, піша Vogue.

За ім ідзе серыял «Хітрыкі» — камедыя пра працоўныя адносіны легендарнай дзівы стэндап-камедыі з Лас-Вегаса і маладой сцэнарысткі, прадстаўленая ў 24 намінацыях.
Таксама сярод лідараў «Эмі» сёлета — такія папулярныя серыялы, як «Бухта ўдоў». Гэта камедыя жахаў, падзеі якой адбываюцца ў астраўным мястэчку Бухта ўдоў у Новай Англіі, над якім вісіць шматвяковы праклён, што прыносіць на востраў разнастайныя звышнатуральныя бедствы. Серыял «Бухта ўдоў» атрымаў 19 намінацый.
А папулярны серыял «Мядзведзь», які распавядае пра будні невялікага сямейнага рэстарана ў Чыкага з Джэрэмі Аленам Уайтам у ролі шэф-кухара Кармі, прадстаўлены ў 23 намінацыях.
Всь некаторыя намінацыі.
Найлепшы драматычны серыял
- «Дыпламатка» (The Diplomat)
- «Пазалочанае стагоддзе» (The Gilded Age)
- «Рыцар Сямі Каралеўстваў» (A Knight of the Seven Kingdoms)
- «Рай» (Paradise)
- «Піт» (The Pitt)
- «Адна з нямногіх» (Pluribus)
- «Павольныя коні» (Slow Horses)
- «Вашы сябры і суседзі» (Your Friends & Neighbors)
Найлепшы камедыйны серыял
- «Пачатковая школа «Эбат» (Abbott Elementary)
- «Мядзведзь» (The Bear)
- «Хітрыкі» (Hacks)
- «Марго мае праблемы з грашыма» (Margo’s Got Money Troubles)
- «Ніхто гэтага не хоча» (Nobody Wants This)
- «Забойствы ў адным будынку» (Only Murders in the Building)
- «Праўдзівая тэрапія» (Shrinking)
- «Бухта ўдоў» (Widow’s Bay)
Найлепшы міні-серыял або анталогія
- «Уся яе віна» (All Her Fault)
- «Звер ува мне» (The Beast in Me)
- «Сварка» (Beef)
- «DTF: Сэнт-Луіс» (DTF: St Louis)
- «Гісторыя кахання» (Love Story)
Найлепшая рэжысура камедыйнага серыяла
- «Пачатковая школа «Эбат»
- «Мядзведзь»
- «Кампанія босаў» (The Chair Company)
- «Хітрыкі»
- «Шоу міс Пэт» (The Ms. Pat Show)
- «Бухта ўдоў»
Найлепшая рэжысура драматычнага серыяла
- «Пазалочанае стагоддзе»
- «Рай»
- «Бальніца Піт»
- «Адна з нямногіх»
- «Павольныя коні»
- «Заданне»
Найлепшая рэжысура міні-серыяла, анталогіі або тэлефільма
- «Сварка»
- «Чорны трус»
- «DTF: Сэнт-Луіс»
Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле
- Ях’я Абдул-Матын II — «Цуда-чалавек» (Wonder Man)
- Стыў Карэл — «Певень» (Rooster)
- Мэцью Рыс — «Бухта ўдоў» (Widow’s Bay)
- Джэйсан Сігел — «Тэрапія» (Shrinking)
- Марцін Шорт — «Забойствы ў адным будынку» (Only Murders in the Building)
Найлепшы акцёр у драматычным серыяле
- Стэрлінг К. Браўн — «Рай» (Paradise)
- Гэры Олдман — «Павольныя коні» (Slow Horses)
- Марк Руфала — «Заданне» (Task)
- Руфус Сьюэл — «Дыпламатка» (The Diplomat)
- Ноа Уайлі — «Піт» (The Pitt)
Найлепшы акцёр у міні-серыяле, анталогіі або тэлефільме
- Рыз Ахмед — «Прынада» (Bait)
- Джэйсан Бэйтман — «Чорны трус» (Black Rabbit)
- Чарлі Ханам — «Монстар: гісторыя Эда Гіна» (Monster: The Ed Gein Story)
- Оскар Айзек — «Сварка» (Beef)
- Мэцью Рыс — «Звер ува мне» (The Beast in Me)
Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле
- Квінта Брансан — «Пачатковая школа «Эбат»» (Abbott Elementary)
- Ая Эдэбіры — «Мядзведзь» (The Bear)
- Эль Фанінг — «У Марга праблемы з грашыма» (Margo’s Got Money Troubles)
- Ліза Кудроу — «Вяртанне» (The Comeback)
- Джын Смарт — «Хітрыкі» (Hacks)
Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле
- Кэры Кун — «Пазалочанае стагоддзе» (The Gilded Age)
- Чэйз Інфініці — «Запаветы» (The Testaments)
- Керы Расел — «Дыпламатка» (The Diplomat)
- Рэя Сіхорн — «Адна з нямногіх» (Pluribus)
- Зендэя — «Эйфарыя» (Euphoria)
Каментары
Файны сэрыял, усім раю!
Як ен можа супернічаць з The Diplomat, калі каманда Slow Horses натуральна насмехаецца над усім тым, што там адбываецца?
Дарэчы, вельмі раю тым, хто фанат ангельскай іроніі і гумару, выдатных акторскай гульні і шпіенаў.