Музыка1414

Рэпер Пазнякс, які парваў інтэрнэт песняй пра гавайскую піцу, выпусціў з Мэйбі Бэйбі сумесны трэк «Жабінка-Гродна»

«Не выйшла ни х… Давайце без мату. Калі ласка, прабачце за маю французскую».

Мэйбі Бэйбі і Пазнякс

Рэпер Пазнякс з Гродна (сапраўднае імя — Дзмітрый Пазняк) працягвае скараць сацсеткі. І гэта насамрэч цікавы феномен — 21‑гадовы хлопец менш чым за год змог стаць шалёна папулярным. Цяпер ён нават скардзіцца, што школьнікі яму не даюць праходу.

Увагу на Пазнякса звярнула іншая папулярная беларуская рэперка — Мэйбі Бэйбі (сапраўднае імя — Вікторыя Лысюк). Некалькі месяцаў таму беларусы масава запісвалі тыктокі пад яе адказ расійскай спявачцы Інстасамцы — Мэйбі Бэйбі вучыла тую правільна называць сваю краіну.

Сёння рэперы выпусцілі сумесны фіт «Жабінка — Гродна». Яны назвалі яго ў гонар сваіх гарадоў — з Жабінкі Мэйбі Бэйбі, а Пазнякс з Гродна.

@frendtok

Клип «Жабинка-Гродно» в сети

♬ оригинальный звук - МЭЙБИ БЭЙБИ

Трэк прысвечаны таму, як раскруціцца артысту. Мэйбі Бэйбі выхваляецца сваёй беларускай «свагай» (крутасцю).

Пазнякс жа ўпэўнена чытае:

«В ру-рэпе слишком лёгкий подход.
А я нежданно пророс
На вашем же поле.

Что-то вроде подсолнуха.
Цветочек.
С виду не очень,
Но если расщёлкать,
То будет много кайфового».

Ёсць імавернасць, што расіяне пасля гэтага трэка ўсё ж вывучаць значэнне слова «шуфлядка», бо Мэйбі Бэйбі абяцае:

«Не задвигайте, какие вы гангстеры.
Могу задвинуть их будто шуфлядку».

Увогуле, беларускіх слоў крыху накідалі ў тэкст — ёсць і «бульба» (як жа без гэтага стэрэатыпа), і «калі ласка», і «прабачце». Але ж запазычанняў з англійскай усё ж значна больш.

Першы ўрывак песні набраў за тры дні ў тыкток-акаўнтах артыстаў больш за мільён праглядаў. Каментатары ў захапленні: Пазнякса ўжо называюць легендай і прагназуюць, што праз год ён абыдзе ўсіх папулярных цяпер рэпераў.

А вось у інстаграме аўдыторыя аднеслася больш крытычна. Некаторыя слухачы не ўхвалілі, што хлопец запісаў дуэт з Мэйбі Бэйбі — у тым ліку і праз тое, што яна зусім нядаўна падтрымала вайну.

Нагадаем: пасля таго, як беларускую рэперку ўнеслі ў спіс непажаданых у Расіі артыстаў, яна наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім вайскоўцам.

Каментары14

  • .
    21.11.2025
    Купіце яму білет да Масквы ў адзін канец ужо.
  • Ы
    21.11.2025
    Ну і норм. Хоць нейкая свая двіжуха прарастае. Хай будзе, хоць і ультрапатрыёты не адобраць :)
  • оу
    21.11.2025
    В принципе, я сам виноват, что оплачиваю интернет

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць