Эканоміка11

Сетка «Санта» разлічвае за тры гады падрасці на сотню крам

Сетка крамаў «Санта» плануе за тры гады адкрыць каля 100 новых гандлёвых аб’ектаў. Пра гэта паведамляецца ў праспекце эмісіі кампаніі «Санта Рытэйл», якая належыць Аляксандру Машэнскаму. Для фінансавання сваіх планаў рытэйлер разлічвае прыцягнуць 85 мільёнаў рублёў праз размяшчэнне аблігацый сярод беларускіх банкаў, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: belretail.by

Цяпер у сетцы «Санта» налічваецца 268 крамаў і 7 складоў, пры гэтым найбольшая колькасць крам знаходзіцца ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Пасля здзелкі з кампаніяй «Віталюр» у канцы 2022 года сетка «Санта» значна пашырылася: тады ў «Санты» было 210 крам, а ў «Віталюра» — 80. Аднак пазней частку арандаваных у «Віталюра» аб’ектаў «Санта» пакінула.

У 2026—2028 гадах кампанія плануе актыўна адкрываць па 30 новых крам штогод. Да канца 2028 года агульная плошча гандлёвых аб’ектаў павінна павялічыцца на 43 тысяч кв. м і дасягнуць 384,5 тысяч кв. м, а гандлёвая плошча — на 22%, да 152,1 тысячы кв. м.

Інвестыцыі ў новыя крамы за тры гады складуць больш за 120 мільёнаў беларускіх рублёў, прычым асноўнай крыніцай фінансавання будуць уласныя сродкі кампаніі. Новыя аб’екты павінны забяспечыць штодзённы рост тавараабароту мінімум на 37 мільёнаў рублёў.

Кампанія прагназуе, што ў 2028 годзе выручка перавысіць 4 мільярды рублёў, а чысты прыбытак будзе больш за 87 мільёнаў рублёў. Для параўнання, летась пры выручцы 2,34 мільярда рублёў чысты прыбытак склаў 91,6 мільёна рублёў.

Сярод асноўных рызык рытэйлер называе змяненні заканадаўства ў галіне цэнаўтварэння і падаткаабкладання, рост санкцыйнага ціску на Беларусь, што можа абмежаваць пастаўкі і аплату крытычнага імпарту, а таксама аслабленне беларускага рубля, якое можа знізіць пакупніцкую здольнасць насельніцтва. У «Санце» адзначаюць, што ў выпадку ўзнікнення любой з гэтых рызык будуць прынятыя ўсе магчымыя меры для мінімізацыі іх негатыўнага ўплыву.

Каментары1

  • даведка
    20.11.2025
    Странно выглядит информация об огромной эмиссии облигаций двумя компаниями Александра Мошенского... Хотя та же «Санта Ритэйл» показала высокие прибыли.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць